понедельник, 9 сентября 2024 г.

Этнаграфічны экскурс "У глыбінях зямлі - нашых душ карані"

Творчым калектывам ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" распрацаваны цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм "Культура і звычаі роднага краю" ў межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 г.

Філіял "Зялёнкаўскі сельскі Дом культуры" запрашае на этнаграфічны экскурс "У глыбінях зямлі - нашых душ карані".
У 2020 годзе ў філіяле «Зялёнкаўскі СДК» быў створаны этнакуток, які паспяхова працуе і прымае гасцей. Наведаўшы гэтую найцікавейшую экспазіцыю, нават самы крытычна настроены госць, будзь то малады чалавек альбо прадстаўнік больш сталага пакалення, застанецца пад вялікім уражаннем.
Удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Веснік”, народнай студыі літаратурнай творчасці “Сустрэча з цудоўным”, жаночай вакальнай групы і дзіцячага тэатральнага калектыву “Валошкі” праз тэатралізаваную этнавандроўку акунаюць наведвальнікаў экспазіцыі ў няпросты быт беларускага селяніна канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.
У этнакутку размешчаны нямалы этнаграфічны пласт беларускай традыцыйнай культуры. Гаспадарчыя прылады працы, паўсядзённыя побытавыя рэчы, прадметы адзення і аповед пра іх вельмі тонка згрупіраваныя ў асобныя тэматычныя блокі: “У глыбінях зямлі нашых душ карані”, “Ад сяўбы да каравая”, “Шчырая праца – мазалёвая”, “Культура продкаў”, “Беларускі арнамент”… Тут маўклівыя экспанаты нібы ажываюць у змястоўнай прэзентацыі з памайстарску ўплеценымі ў яе тэатралізаванымі мініяцюрамі вясковага жыцця.
Завітайце ў зялёнкаўскі этнакуток і вы, каб хоць на гадзіну дакрануцца да паўсядзённага жыцця і традыцый нашых продкаў-беларусаў.



Сямейна-бытавы абрад "Азінскія хрэсьбіны"

Сямейна-бытавы абрад "Азінскія хрэсьбіны" па мясцовых традыцыях больш 10 гадоў праводзіць калектыў філіяла "Азінскі сельскі Дом культуры".
Напярэдадні правядзення Хрэсьбінаў творчы калектыў аказвае метадычную дапамогу сям'і ў падрыхтоўцы абрадавых страў: бліноў, пірага з пшанічнай мукі, перапечак, аладак, галля, піражкоў, "бабінай" кашы, збітня.
У дзень правядзення Хрэсьбінаў дапамога ў зборах нованароджанага ў царкву або касцёл.
Урачыстыя праводзіны і сустрэча хросных бацькоў народным вакальным ансамблем "Бела чайка".
Частаванне ўдзельнікаў Хрэсьбінаў мясцовымі аўтэнтычнымі абрадавымі стравамі, у тым ліку "бабінай" кашай, з правядзеннем "выкупу" дзіцяці ў хросных бацькоў і выкананнем абрадавых дзеянняў па азінскай традыцыі, адорванне нованароджанага.
Жартоўнае абрадавае дзейства "Катанне бабкі ў начоўках" з выкананнем аўтэнтычных песень азінскай мясцовасці.


Сямейна-бытавы абрад "Хрэсьбіны ў панскім маёнтку"

Творчым калектывам ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" распрацаваны цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм "Культура і звычаі роднага краю" ў межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 г.
Філіял "Сільніцкі сельскі Дом культуры" запрашае на сямейна-бытавы абрад "Хрэсьбіны ў панскім маёнтку", падчас якога вас чакае:
Сустрэча гасцей хлебам-соллю з велічальнай песняй ад народнага фальклорнага ансамбля «Блізнянка».
Інтэрактыўна-абрадавае дзеянне "Мыццё барод".
Дэгустацыя "Бабінай кашы", частаванне вясковымі прысмакамі блізніцкага краю (за асобную плату).
Жартоўна-абрадавае дзеянне "Катанне бабкі ў начоўках" з выкананнем прыпевак.
Майстар-клас па побытавых танцах.



Этнаграфічны экскурс "Тут кожны крок - гісторыі часцінка"

Творчым калектывам ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" распрацаваны цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм "Культура і звычаі роднага краю" ў межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 г.

Філіял "Сільніцкі сельскі Дом культуры" запрашае на этнаграфічны экскурс "Тут кожны крок - гісторыі часцінка", падчас якой вас чакае:
Сустрэча з хлебам-соллю ды песняй ад народнага фальклорнага ансамбля "Блізнянка". Праменад па былой сядзібе пана Лісоўскага і парку з таямнічымі легендамі, займальнымі гісторыямі закладкі парку і будаўніцтва сядзібы, інтэрактыўная вандроўка ў самае сэрца сядзібы - падвальнае памяшканне, дзе "блукае дух" продкаў панскай дынастыі.
Тэатралізаванае абрадавае дзеянне "Гадавое кола" ў этнаграфічным кутку з дэманстрацыяй рэгіянальных асаблівасцяў абрадаў, святаў з уцягваннем у дзейства ўдзельнікаў экскурсу: Каляды, Вялікдзень, Юр’е, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, Радзіны, Вяселле і г.д. (у залежнасці ад пары года і пажаданняў наведвальнікаў).
Частаванне аўтэнтычнымі стравамі блізніцкага краю: рыбным шчаўем і таўчонікамі з макам (па папярэднім дамоўленні за асобную плату)
Інтэрактыўныя майстар-класы па побытавых танцах і гульнях з прэзентацыяй рэгіянальных асаблівасцяў іх выканання.



Фольквандроўка "Сувязь часоў"

Творчым калектывам ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" распрацаваны цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм "Культура і звычаі роднага краю" ў межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 г.

Філіял "Багатырскі сельскі Дом культуры" запрашае на фольквандроўку "Сувязь часоў", падчас якой вас чакае:

Сустрэча з народным фальклорным ансамблем "Галасы спадчыны", які прадэманструе ўнікальную спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст", унесеную ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Рэканструкцыя народных абрадаў гадавога і сямейна-абрадавага цыкла з непасрэдным уцягваннем удзельнікаў фольквандроўкі ў атмасферу самабытнага народнага дзейства.
Дэманстрацыя рэгіянальных побытавых танцаў у беларускіх нацыянальных касцюмах з правядзеннем майстар-класаў па тэхніцы выканання асноўных рухаў і варыяцый.
Дэгустацыя мясцовых аўтэнтычных страў (па папярэднім дамоўленні за асобную плату).
Наведванне этнаграфічнай экспазіцыі ў гонар захавальніцы традыцый Полаччыны, заснавальніцы народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Веры Уладзіміраўны Пісюковай з правядзеннем  мерапрыемстваў па вывучэнню беларускага аўтэнтычнага фальклору праз знаёмства са старажытным побытам беларусаў.