Экспедыцыя па Віцебскай вобласці. Мясцовыя песні, танцы, байкі, прыпеўкі ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны”, народнага фальклорнага ансамбля “Азерыца”, узорнага фальклорнага калектыву “Спадчына”, фальклорных ансамбляў “Блізнянка”, “Матырынская спадчына”. Вынік вандроўкі – новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні ад Настассі Краўчанка (Anastasiika).
Экспедыцыя ў вёску Багатырская Полацкага раёна. Абрад “Масленка” ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны”. Гісторыя, легенды, паданні паселішча. Вынік вандроўкі – новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні ад Міланы Заікінай.