Коллектив филиала "Богатырский СДК" вместе со съёмочной группой программы "Как посмотреть" телеканала ОНТ колядовал по местным традициям.
«Как посмотреть» – итоговая информационно-развлекательная программа с элементами аналитики, в которой обзор и обсуждение главных тем недели происходит с нетривиальной стороны.
---------------------------------------------
Беларусь синеокая
---------------------------------------------------------------
Цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм «Культура і звычаі роднага краю»
На парацягу
многіх гадоў ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры» накапліваў багаты практычны
вопыт па адраджэнню і захаванню нацыянальнай культуры і народных традыцый
Полацкага рэгіёна. У апошні час культурна-пазнавальны турызм набыў вялікую
папулярнасць сярод розных катэгорый насельніцтва, а ва ўмовах пандэміі развіццё
ўнутранага турызму стала прыярытэтным напрамкам у арганізацыі вольнага часу і
адпачынку беларусаў.
З гэтай нагоды у
2021 годзе ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры» распачаў рэалізацыю цыкла
тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм «Культура і звычаі роднага краю».
Пакуль у яго уваходзяць тры напрамкі: фольквандроўкі «Сувязь часоў» на базе філіяла
«Багатырскі СДК», этнаграфічныя экскурсы «Тут кожны крок гісторыі часціца» філіяла
«Сільніцкі СДК», экскурсійна-забаўляльныя вандроўкі «Мядовыя вытокі
Палатоўскага краю» ў «Мядовай гасцёўне» філіяла «Палатоўскі СДК».
Кожны з названых творчых калектываў з задавальненнем запрашае да сябе ў госці гледачоў, шчыра вітае і дзеліца найцікавейшымі фальклорнымі, этнаграфічнымі, культурнымі, кулінарнымі здабыткамі. Майстар-класы па побытавых танцах сваёй мясцовасці, традыцыі і абрады, унікальныя спевы “ў перахлёст”, унесеныя ў Дзяржаўны Спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, дэгустацыя аўтэнтычных страў, прагляд этнаграфічных экспазіцый, – культработнікам клубных устаноў культуры Полаччыны ёсць чым здзівіць дапытлівых турыстаў. Мясцовыя фальклорныя калектывы “Галасы спадчыны”, “Блізянка”, “Палатоўскія весялушкі” прымаюць самы актыўны ўдзел у такіх праграмах. У сваю чаргу, гледачы не з’яўляюцца пасіўнымі наведвальнікамі, а з цікавасцю ўцягваюцца ў яркае дзеянне.
На працягу года
зроблена нямала для рэалізацыі дадзенага цыклу. Полацкі РЦК цесна
ўзаемадзейнічае з ДУ «Тэрытарыяьны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Полацкага раёна», Полацкай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын»,
ветэранскімі пярвічкамі раёна і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі,
прадстаўнікі і наведвальнікі якіх ужо змаглі ацаніць культурныя маршруты ў в.
Багатырская, аг. Блізніца і Палата. Спецыялістамі Полацкага РЦК распрацаваны
турыстычны даведнік па ўнікальных абрадах Полаччыны «Сувязь часоў», з мэтай папулярызацыі
сваёй работы ў турыстычным напрамку, зняты прэзентацыйныя відэаролікі.
Выніковае
мерапрыемства цыкла 2021 года адбылося ў Палатоўскім СДК напрыканцы лістапада.
Культработнікі падзяліліся адзін з адным практычным вопытам арганізацыі
мерапрыемтсваў для турыстычных груп, паднялі праблемныя пытанні, падзякавалі
самым актыўным удзельнікам цыклу. Але гэта не азначае, што работа ў дадзеным
накірунку завершана. У наступным годзе плануецца працягнуць дзейнасць па
развіццю турыстычнага напрамку, будуць распрацаваны новыя маршруты з
прыцягненнем больш шырокай аўдыторыі гледачоў і ўдзельнікаў.
_____________________________________________
Быць прывабнымі і цікавымі для турыстаў – адна з задач у працы калектыва Полацкага раённага Цэнтра культуры. Здаецца, што пакрыху ў нас гэта пачынае атрымоўвацца. Для гэтай мэты ствараюцца цікавыя мясцовыя лакацыі, насычаныя рэгіянальным культурным прадуктам на аснове традыцый, абрадаў ды святаў Полацкага краю.
У 2021 годзе састаялася прэзентацыя турыстска-пазнавальных праграм “Культура і звычаі роднага краю” на базах устаноў культуры раёна з запрашэннем кіраўнікоў аграсядзіб, прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу і экскурсаводаў.
Так, Багатырскі сельскі Дом культуры запрашае ўсіх жадаючых на этнавандроўку “Сувязь часоў”, у рамках якой можна пачуць унікальную спеўную традыцыю выканання народным фальклорным ансамблем “Галасы спадчыны” купальскіх і жніўных песень “у перахлёст”, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, пазнаёміцца з этнаграфічнай экспазіцыяй у гонар заснавальніцы фальклорнага калектыву В.У.Пісюковай, паўдзельнічаць ў народных абрадах гадавога і сямейна-абрадавага цыкла, майстар-класах па побытавых танцах і нават пасмакаваць унікальныя мясцовыя стравы “Цыбрыкі” і “Раўгеня”.
Прывабнай асаблівасцю для турыстаў у Сільніцкім СДК з’яўляецца перш за ўсё сам будынак, у якім размяшчаецца ўстанова культуры – сядзіба пана Лісоўскага. Таму пачынаецца падарожжа са знаёмства з цікавай гісторыяй пра мясцовага пана і яго сядзібу, пабудаваную ў XVIII стагоддзі. “Сядзіба з’яўляецца месцам містычным, - распавядае Вольга Чобат, кіраўнік фальклорнага ансамбля “Блізнянка”. Могуць адчыняцца дзверы, зайграць музыка. Нават запрашалі спецыялістаў, якія падцвердзілі наяўнасць паранармальных з’яў”. А яшчэ тут адчынены музей этнаграфіі на базе бібліятэкі, экспанаты для якога старанна збірала кіраўнік фальклорнага калектыву разам з мясцовымі жыхарамі. У залежнасці ад пад пажаданняў турыстаў і часа правядзення фальклорны ансамбль праводзіць тэатралізаваную дзею “Гадавое кола” ў этнаграфічным кутку Сільніцкага СДК з дэманстрацыяй рэгіянальных асаблівасцяў абрадаў, святаў Каляды, Вялікдзень, Юр’е, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, Радзіны… Мясцовыя стравы рыбнае шчаўе і таўчонікамі з макам заўсёды прыходзяцца даспадобы ўдзельнікам этнаграфічнага экскурсу “Тут кожны крок – гісторыі часціца”, а векавы вяз (па расказам месцічаў) дапамагае набрацца моцы.
А вось на базе Палатоўскага СДК у гэтым годзе адчынілася “Мядовая гасцёўня”. Падштурхнула тое, што мясцовае сельгаспрадпрыемства базіруецца на вытворчасці мёда. Пачаць падарожжа ў Палату работнікі СДК прапануюць з наведвання памятнага знака, усталяванага каля вёсцы Захарнічы, дзе жыў знакаміты полацкі мастак Іван Хруцкі, а потым турыстычную групу запрашаюць да крыніцы Пана Казіміра ў в.Казімірова. Трэцяя лакацыя на шляху – пчаліная пасека сельгаспрадпрыемства “Палата”, дзе можна набыць салодкага мядку і скарыстацца паслугай “Сон на пчаліных вуллях”. Фінал маршруту – “Мядовыя вытокі Палатоўскага краю” – такую назву мае забаўляльнае мерапрыемства ў мясцовым ДК. Работнікі ўстановы культуры праводзяць тэатралізаваную і гульнёвую праграмы ў памяшканні “Мядовай гасцёўні”, знакомяць прысутных з гісторыяй яе стварэння, расказваюць пра ўнікальныя экспанаты пчалярскай справы, прадстаўленыя ў рамках экспазіцыі, частуюць фітагарбатамі з розных страў (па жаданні), мёдам і іншымі салодкімі пачастункамі. “Мы працуем у тандэме з сельгаспрадпрыемствам, - кажа Ірына Ніколенка, заведуючы Палатоўскім СДК. Выгадна ўсім – сельгаспрадпрыемству, таму што мы прывозім турыстаў на пасеку, дзе большасць з іх абавязкова набывае мёд (некаторыя карыстаюцца яшчэ і сном на вуллях), і Дому культуры – маршрут атрымліваецца больш прывабным, насычаным і інфарматыўным.
А вось раённы Цэнтр культуры прапануе жыхарам і турыстычным групам, якія наведваюць Полаччыну, анімацыйныя групы суправаджэння – мабільныя творчыя калектывы, здольныя выехаць у любую кропку горада і раёна з цікавай праграмай, рэквізітам і касцюмамі: арт-група “Белая птушка”, як сімвал нашай радзімы; нацыянальная парад-група з традыцыйнымі хлебам-соллю; арт-группа “Колер-радзімы”, дэманструючая колеры нацыянальнай сімволікі з канцэртнай праграмай; фольк-м’юзік група “Балагулі”, ствараючая святочны настрой с нацыянальным каларытам і інш.
Калектыў нашай установы разумее, што канкурэнцыя на рынку турыстычных паслуг высокая. Але, прадстаўляючы ўнікальны турыстычны прадукт, у нас таксама ёсць усе магчымасці быць запатрабаванымі. Тым больш, што пэўныя вынікі ад працы ў гэтым напрамку ўжо ёсць.
2020 год
2019 год
У мінулым годзе Полацкі раённы Цэнтр культуры паспяхова рэалізоўваў праект па адраджэнні аўтэнтычнай кухні нашага рэгіёну “Смачнае падарожжа Надзейкі”. Было здзейснена 8 паездак, адноўлена 14 рэдкіх рэцэптаў, зняты відэасюжэты разам з ТК “Скіф-Полацк” і выдадзены зборнік з кулінарнымі нататкамі паводле прыгод гарадской дзяўчыны. Праект быў адзначаны дыпломам ІІ Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ пад дэвізам “Адвечнае”, дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Тэматычная праграма” Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Ю. Тарыча “Я снимаю кино“, дыпломам конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў “Путешествуем по Синеокой” у намінацыі “За захаванне народных традыцый”. Прэзентацыйная пляцоўка праекта з дэгустацыяй страў працавала на Рэспубліканскім свяце “Купалле” на малой радзіме беларускага прэзідэнта ў аг. Александрыя. За прыгодамі Надзейкі сачылі мясцовыя, абласныя і рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі: Беларускае тэлеграфнае агенцтва, тэлеканалы “Беларусь 1”, “СТВ”, газеты “Віцебскія весткі”, “СБ”, “Сельская газета” і, канешне ж, “Полацкі веснік”.22 сентября 2018г.
Народная эстрадная студия "X-DAY" дала сольный концерт в г.п. Ветрино в рамках праздника деревни
Народная эстрадная студия «X-DAY» Полоцкого районного Центра культуры дала сольный концерт для жителей г/п Ветрино в рамках праздника деревни. Название студии “Х-day” – день икс, неизвестный день. Участники видят в ней таинственность самого процесса творчества, каждый новый творческий день несет что-то новое, ранее неизвестное. В студии занимается большей частью молодежь, которая шагает в ногу со временем, всегда готова к переменам. Участники студии стремятся усовершенствовать свой исполнительский уровень, индивидуально подходят к интерпретации каждого произведения. Репертуар народной эстрадной студии “Х-day” состоит из песен собственного сочинения руководителя, участников студии, классики эстрадного жанра, а также ремиксов на современные песни.
2 августа 2018г.
25 июня 2018г.
Бабушка выступает вместе с театром миниатюр "Альтанка" в Полоцке на проекте "Уличные театры",Директор Вороничского сельского клуба и участник театра миниатюр "Альтанка" Кужелева Татьяна Трофимовна (вторая слева) |
29 мая 2018г.
10 мая 2018г.
В агрогородке Гомель, на базе долговременных огневых точек, сохранившихся здесь после второй мировой войны, в 2006-м году был открыт историко-культурный комплекс "Поле ратной славы". Именно здесь защитники Полоцка в горячие дни лета 1941 года на протяжении двадцати дней героически противостояли превосходящим силам врага. В одном из этих ДОТов, который расположен между озерами Щаты и Гомель, в 1941 году погиб весь личный состав — 21 человек.Коллектив Полоцкого районного Центра культуры, в преддверии 73-й годовщины Великой Победы, посетил это памятное место, чтобы отдать дань уважения героям.
6 мая 2018г.
Творческая молодёжь Полоцкого районного Центра культуры ранним-ранним утром отправилась в агрогородок Близница на праздник народного календаря Юрье.Итак, 6 мая, 7 утра, ОАО "Близница":
Комментариев нет:
Отправить комментарий