пятница, 4 декабря 2020 г.

Полацкі РЦК запрашае на дыстанцыйную моладзевую этнавечарынку "ВЯСКОВЫЯ АГЛЕДЗІНЫ" - 2020

З 2017 года ў Полацкім раёне стала традыцыйным праводзіць у снежні месяцы моладзевыя этнавечарынкі. Спачатку мы выбіралі самую лепшую нявесту, затым самага завіднага жаніха ў аг. Гараны. Летась у вёсцы Фарынава збіраліся хлопцы і дзяўчаты, каб паспрачацца ў творчых конкурсах "Прыгажосць па-беларуску" і "Мода ад народа". 
У сувязі з неспрыяльнымі эпідэміялагічнымі абставінамі этнавечарынка – 2020 пройдзе ў новым дыстанцыйным фармаце з 5 па 15 снежня.
Удзел у "Вясковых агледзінах" – 2020 прымаюць маладыя нежанатыя хлопцы і незамужнія дзяўчаты з вёсак і аграгарадкоў Полацкага раёна, а таксама творчыя калектывы клубных устаноў Полацкага РЦК, якія дапамагаюць маладым людзям падрыхтаваць і размясціць неабходную інфармацыю на сваіх старонках у соцсетках: 
- відэа-апавяданне ”Творчае партфоліа” ўдзельнікаў (чым займаюцца, якой прафесіяй валодаюць, чым захапляюцца і г.д.); 
- фатаграфіі ўдзельнікаў у намінацыях ”Народны хлопец“ (для юнакоў- удзельнікаў) і ”Народная краса“ (для дзяўчат-удзельніц). Пры стварэнні вобразаў могуць выкарыстоўвацца нацыянальныя касцюмы альбо элементы нацыянальнага касцюма, аксесуары ў стылі этна, рэквізіт, дэкарацыі і інш. 
Пасля 15 снежня журы ў складзе спецыялістаў ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“ будзе ацэньваць адзняты матэрыял, падвядзе вынікі і абавязкова ўзнагародзіць лепшых.
Запрашаем усіх на дыстанцыйную моладзевую этнавечарынку "Вясковыя агледзіны" - 2020 у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" https://vk.com/aglediny

Фота з архіва Полацкага РЦК