вторник, 9 мая 2023 г.

Традыцыі продкаў жывуць на Полаччыне!

 Традыцыі продкаў жывуць на Полаччыне!


У аграгарадку Блізніца Полацкага раёна і зараз захавалася традыцыя адзначаць 6 мая Юр’еў дзень, які з’яўляецца адным з галоўных святаў беларускага народнага календара. Яно адзначаецца ў гонар Святога Георгія Пераможцы — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы.


Дзякуючы намаганням народнага фальклорнага ансамбля "Блізнянка" Сільніцкага СДК і яго кіраўніка Вольгі Чобат, мясцовых работнікаў культуры, якія падчас працы выкарыстоўваюць веды, набытыя ад сваіх матуль, бабуль і мясцовых носьбітаў фальклору, Юр'еў дзень стаў любімым святам вяскоўцаў. На працягу 7 гадоў яго святкаванне ўваходзіць у раённы культурны праект "З народнай скарбонкі Полаччыны".

На Юр’еўскім свяце ў гэтым годзе ў Блізніцы адбыўся традыцыйны абрад на полі "Юр'е зямлю адкрывае, расу выпускае" з упрагожваннем каравая, святочнае шэсце па падворках аграгарадка "Дзень паклонаў зямлі" і канцэрт для гасцей свята, у якім прынялі ўдзел народны ансамбль песні "Млын" Ветрынскага г.п.ДК, народны фальклорны ансамбль "Блізнянка" і вакальны ансамбль "Харашуха" Сільніцкага СДК.