пятница, 29 июня 2018 г.

Пятае “Смачнае падарожжа Надзейкі”. Завозерская сялянка і бярозавы квас


Праект “Полаччына гасцінная” па адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні завітаў ужо ў некалькі куточкаў Полаччыны і кулінарны блакнот галоўнай гераіні папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-багатырску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку, гарохавыя камы па-мацюшэўску, пражонка і ладада.
28 чэрвеня адбыўся запіс пятага "Смачнага падарожжа Надзейкі" ў аграгарадку Завозер’е ў Бацюлёвай Таццяны Уладзіміраўны.

Завозер'е славіцца на ўвесь Полацкі раён сваім бярозавым сокам, багатымі ляснымі дарамі, чыстымі азёрамі, ветлівымі людзьмі і, канешне ж, задорным святам народнага майстэрства, традыцыйных ведаў і добрасуседства “Завозерская беразуха”, якое штогод адзначаецца ў Завозер’і.

А яшчэ мясцовыя гаспадыні гатуюць вельмі цікавыя стравы, рэцэпты якіх перадаюцца імі з пакалення ў пакаленне. Адным з іх Таццяна Уладзіміраўна і падзялілася з Надзейкай.
Страву пад назвай завозерская сялянка Надзейкак і Таццяна Уладзіміраўна гатавалі на бярозавай чурцы. 

А мясцовая бібліятэкарка Людзміла Пашкевіч, вельмі ветлівая і жвавая жанчына, прыйшла нават не з пустымі рукамі. Прынесла яна жбаночак з легендарным завозерскім бярозавым квасам.


Аб сакрэтах прыгатавання завозерскай сялянкі і бярозавага квасу, а таксама іншых цікавых падрабязнасцях пятай вандроўкі можна даведацца са старонак “Смачнае падарожжа Надзейкі” сацыяльных сетак Вконтакте і Одноклассники.