У аграгарадку Зялёнка Полацкага раёна яскрава зладзілі народнае свята "Кузьмінкі".
У гэты перыяд удаўніну пачынаўся сенакос, да яго сяляне рыхтаваліся загадзя і адзначалі вясёлымі вячоркамі ў гонар святых безсярэбраннікаў Кузьмы і Дзям’яна.
У гэты перыяд удаўніну пачынаўся сенакос, да яго сяляне рыхтаваліся загадзя і адзначалі вясёлымі вячоркамі ў гонар святых безсярэбраннікаў Кузьмы і Дзям’яна.
Тры гады запар тут паспяхова з размахам адзначалі восеньскія Кузьмінкі па мясцовых традыцыях. Дырэктар Зялёнкаўскага СДК Алена Мікалаеўна Фурс са сваім творчым калектывам апантана займаецца адраджэннем народнай спадчыны свайго краю, і пры падтрымцы аддзела культуры Полацкага райвыканкама, Полацкага раённага Цэнтра культуры, Зялёнкаўскіх сельвыканкама і школы, жыхароў аграгарадка 20 ліпеня на летнія Кузьмінкі тут сабраліся больш за сотню аматараў народных святаў з усёй Полаччыны.
Певень-старажыл па мянушцы Кукарэкыч урачыста абвясціў пачатак сенакосу. Ансамбль песні "Фярцінка" Багатырскага СДК выканаў гімн свята.
Госці паўдзельнічалі ў ссыпках - прывезлі прысмакі з новага ўраджаю для Кузьмы і Дзям'яна. У іх гонар лепшыя сельскія працаўнікі Зялёнкі прайшліся шэсцем с прыладамі працы ў руках.
Святочны настрой сваімі спевамі ствараў народны ансамбль песні "Млын" Ветрынскага гпДк.
Святочны настрой сваімі спевамі ствараў народны ансамбль песні "Млын" Ветрынскага гпДк.
Ну а потым распачаліся "Кузьмінкаўскія ігрышчы", кожны этап якіх у гумарыстычным ключы абвяшчаўся народным тэатрам мініяцюр "Веснік" Зялёнкаўскага СДК.
Гледачы разам адгадвалі "жывыя" прыказкі і прымаўкі, падрыхтаваныя камандамі, а вялізны "Мудрамер" адлюстроўваў узровень народных ведаў.
Гледачы разам адгадвалі "жывыя" прыказкі і прымаўкі, падрыхтаваныя камандамі, а вялізны "Мудрамер" адлюстроўваў узровень народных ведаў.
Дзяўчаты і хлопцы шукалі сваё шчасце ў "Копах лёсу" і на "Кузьмінкаўскіх арэлях".
Усе частаваліся смачнай кашай.
Напрыканцы па добрай традыцыі пераможцы атрымалі магчымасць асядлаць Кузьмінкаўскага каня. Лепшай стала каманда з Гаран, але і астатнія ўдзельнікі не засталіся без дыпломаў, якія атрымалі з рук старшыні Злёнкаўскага сельвыканкама Нядоўбы Віктара Мікалаевіча.

Самымі шчодрымі гасцямі была прызнана каманда з аграгарадка Мацюшы. Галіна Сушчык з Гаран атрымала дыплом “Майстрыхі агароднай справы”. У самых яскравых народных вобразах на Кузьмінкі прыбылі Лідзія Батура з Палаты і Уладзімір Піскуноў з Блізніцы. Першай красуняй свята абрана Надзея Віцікава з Саланіцкага сельсавета. Народная скарбонка Полаччыны папоўнілася яшчэ адным летнім святам.