ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры” запрашае аматараў беларускіх традыцый на народную вячорку “Цешчыны зборы” - 2021, прымеркаваную да свята народнага календара Масленіца, на якім спрадвеку асаблівае месца заўсёды адводзілася цешчам.
Мерапрыемства накіравана на адраджэнне і захаванне мясцовых народных традыцый і праходзіць у Полацкім раёне чацвёрты год у рамках праекта “З народнай скарбонкі Полаччыны”.
У 2021 годзе “Цешчыны зборы” праходзяць дыстанцыйна ў рамках Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь “Актыўнае даўгалецце“. У мерапрыемстве прымаюць удзел жыхары Полацкага раёна, творчыя калектывы клубных устаноў раёна, носьбіты фальклорных традыцый.
У рамках народнай вячоркі “Цешчыны зборы” – 2021 запланаваны:
відэа-конкурс ”Шырокая печ палае, цешча з зяцем бліны выпякае“🥞, у якім прымаюць удзел каманды ў складзе сапраўдных цешчы і зяця (па жаданню могуць дапамагаць і сваякі). Узрост удзельнікаў неабмежаваны. Магчымы ўдзел у конкурснай праграме творчага калектыву для яркага мастацкага ўвасаблення праграмы. Каманды рыхтуюць відэапрэзентацыю, у якой цешча дзеліцца з зяцем рэцэптам бліноў, зяць пад наглядам цешчы бліны выпякае, а потым разам прэзентуюць бліны (вершам, песняй, прыпеўкай, словамі і г.д).
фота-конкурс ”Зяць – цешчы падстаць“, у якім каманды прадстаўляюць сумесны фотаздымак цешчы і зяця (пры стварэнні вобразаў могуць выкарыстоўвацца нацыянальныя касцюмы, альбо элементы касцюма, аксэсуары ў стылі ”этна“ і інш).
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.
Далучайцеся да народнай вячоркі “Цешчыны зборы” ў сацыяльнай сетцы "ВКонтекте", сачыце за нашымі канкурсантамі і атрымлівайце прыемныя ўражанні!
https://vk.com/teshinysbory2021