Вясновае свята народнага календара Юр’е прыпадае на 6 мая.
На Полаччыне здаўна існавалі адметныя традыцыі святкавання Юр’я, яны і дасюль жывыя ў аграгарадку Блізніца, дзякуючы намаганням мясцовых работнікаў культуры, якія падчас працы выкарыстоўваюць веды, набытыя ад сваіх матуль, бабуль і мясцовых носьбітаў фальклору.
У відэафільме аб асноўных момантах свята распавядаюць Вера Анатольеўна Аўласенка – загадчык філіяла 17 Сільніцкага СДК і Вольга Станіславаўна Чобат – культарганізатар гэтай установы.