пятница, 28 февраля 2020 г.

Народная вечёрка "Тёщины сборы" состоялась в третий раз в агрогородке Полота Полоцкого района



Третий год Полотовский сельский Дом культуры гостеприимно принимает "Тёщины сборы" как раз на Масленичной неделе. В этом сезоне за звание "Народная тёща" боролись 12 самых активных представительниц из разных деревень и уголков Полоцкого района. Все они заслуживают особого уважения и достойно справлялись со всеми непростыми заданиями, которые для них подготовили участники народного театра игры "Грибной сезон" Полоцкого районного Центра культуры: тёщи пели частушки, танцевали зажигательные танцы, рассказывали байки из жизни своих зятьёв, соревновались в блинном кулинарном мастерстве. Отличную праздничную атмосферу на вечёрках создавал народный ансамбль народной песни и музыки "Полоцкие россыпи" под руководством Нонны Яковлевны Котовой (ГУК "Полоцкий районный Центр ремёсел и национальных культур").
Безапелляционную победу одержала самая умудрённая жизненным опытом 82-летняя! тёща из деревни Авдеево Островщинского сельсовета – Аксёнова Алина Фёдоровна. Но и остальные участницы не остались с пустыми руками: каждая из них была награждена оригинальным дипломом и ценным подарком от отдела культуры Полоцкого райисполкома.






вторник, 25 февраля 2020 г.

"Цікавае падарожжа Надзейкі. Полацкая спадчына"


“Цікавае падарожжа Надзейкі” працягваецца. Летась маладой дзяўчыне пашчасціла пазнаёміцца з васьмю незвычайнымі сем’ямі, якія шануюць сваю бацькаўшчыну, яе традыцыйную культуру, роднасныя сувязі і сямейныя каштоўнасці. У 2020 годзе ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры” працягвае рэалізацыю праекта, але ўжо з новым гучаннем – пад рэмаркай “Полацкая спадчына”, таму і сэнс яго цяпер набывае большую глыбіню. Надзейка, як прадстаўнік маладога пакалення, дасціпна раскажа ў сацыяльных сетках з дапамогай відэасправаздач сваім равеснікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай, пра тое, што засталося палачанам ад іх продкаў, чым духоўна багата наша Полацкая зямля.
Зусім невыпадкова новы цыкл падарожжаў вырашана было пачаць з вёскі Багатырская. Тут Надзейка была ўжо не аднойчы і не па чутках ведае, якія неабыякавыя і апантаныя людзі ў ёй жывуць. Менавіта у Багатырскай у першым сезоне праекта Марыя Міхайлаўна Ракіцкая частавала яе цыбрыкамі і раўгеняй, тут жа у наступным годзе – Наталля Абжыгайлава запрасіла ў сваю фітнэс-студыю і пазнаёміла з членамі сваёй творчай сям’і.
З архіву праекта "Смачнае падарожжа Надзейкі" - "Галасы спадчыны" і Надзейка - 2018 год
А зараз, даведаўшыся пра тое, што зноў-такі ў Багатырскай амаль паўстагоддзя народны фальклорны ансамбль “Галасы спадчыны” захоўвае спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст”, унесеную ў мінулым годзе ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, Надзейка не магла не завітаць да сваіх старых знаёмых.
Тым больш, што супрацоўнікі філіяла 2 Багатырскага СДК запрасілі яе на прэзентацыю этнаграфічнай экспазіцыі з асабістай калекцыі Веры Уладзіміраўны Пісюковай – заснавальніцы ансамбля “Галасы спадчыны” і  носьбіта спеўнай традыцыі “ў перахлёст”. Мерапрыемства было запланавана з нагоды правядзення раённага агляду-конкурсу этнакуткоў “Свет нашых продкаў” сярод сельскіх клубных устаноў Полацкага раёна, які на працягу года ладзіць Полацкі РЦК.
Этнагарафічная экспазіцыя ў Багатырскім СДК рупліва і з вялікай любоўю стваралася рукамі яго супрацоўнікаў і асабліва загадчыкам філіяла Аленай Пятроўнай Лукавіцкай на працягу доўгага часу. Пераступаючы парог, адразу адчуваеш подых цэлай эпохі: тут і печ з разнастайнымі гаспадарчымі прыладамі – так званы бабін куток, калыска з немаўляткам, стары стол, ложак, даматканыя дарожкі на падлозе, шматлікія сямейныя фотаздымкі, прадметы побыту і творчыя узнагароды самой Веры Уладзіміраўны і яе “Галасоў”.  

Вялікая удача – Надзейцы пашчасціла асабіста пазнаёміцца з блізкімі Веры Уладзіміраўны. Прыемна, што на прэзентацыю этнакутка змаглі завітаць яе сын Андрэй Нілавіч, сястра Валянціна Уладзіміраўна, стрыечная сястра Зінаіда Сяргееўна, сяброўка Кацярына Аляксандраўна. 

Госці з задавальненнем дзяліліся з дзяўчынай цёплымі ўспамінамі з жыцця сям’і Пісюковых. Напрыклад, Андрэй Нілавіч, якому ад маці і бабулі дастаўся яскравы творчы запал і любоў да народнай песні, узгадаў, як заўсёды з’яўляўся самым актыўным удзельнікам усіх яе пачынанняў, спяваў і танчыў побач з ёй на розных канцэртных пляцоўках. Неаднойчы разам яны выступалі на Усебеларускім фестывалі “Беларусь – мая песня”, у абласных святах Купалля на возеры Шо, стараліся данесці фальклорную спадчыну Полаччыны да розных куточкаў нашай краіны. 

Разглядаючы фотаздымкі з сямейнага архіву, сястра расказала, з якім захапленнем зусім дзяўчынкай Вера Уладзіміраўна вучылася іграць на гітары, як разам з маці яны займаліся рукадзеллем. Усе паліцы, ложак былі ўпрыгожаны сурвэткамі і падузорнікамі (карункамі, якія здаўна размяшчалі па краях прадметаў інтэр’еру у хаце). На экспазіцыі можна ўбачыць шмат рэчаў, прадметаў хатняга тэкстылю вырабленых іх руплівымі жаночымі рукамі.

Сяброўка Кацярына Аляксандраўна Шлюбская ўзгадала, як разам з Верай Уладзіміраўнай працавалі і спявалі ў хоры пры Сяльгастэхніцы.

А потым паліліся мілагучныя спевы “ў перахлёст”. Народны фальклорны ансамбль “Галасы спадчыны”, якім зараз паспяяхова кіруе Таццяна Сцяпанаўна Стараннік, падрыхтаваў прэзентацыю разам з узорным дзіцячым фальклорным ансамблем “Лецейка” (кіраўнік Галіна Дзмітрыеўна Мялешка). Калектывы выканалі творы, якія трапілі ў іх рэпертуар дзякуючы менавіта Пісюковай В.У.

У 2015 годзе Вера Уладзіміраўна пайшла з жыцця, на фальклорным небасхіле Полаччыны пагасла найярчэйшая зорка, але песня яе не змоўкла і памяць жыве ў сэрцах аднасяльчан. І ўжо новае пакаленне пераймае полацкую спадчыну.