Творчым калектывам ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" распрацаваны цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм "Культура і звычаі роднага краю" ў межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 г.
Філіял "Багатырскі сельскі Дом культуры" запрашае на фольквандроўку "Сувязь часоў", падчас якой вас чакае:
Сустрэча з народным фальклорным ансамблем "Галасы спадчыны", які прадэманструе ўнікальную спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст", унесеную ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Дэманстрацыя рэгіянальных побытавых танцаў у беларускіх нацыянальных касцюмах з правядзеннем майстар-класаў па тэхніцы выканання асноўных рухаў і варыяцый.
Дэгустацыя мясцовых аўтэнтычных страў (па папярэднім дамоўленні за асобную плату).
Наведванне этнаграфічнай экспазіцыі ў гонар захавальніцы традыцый Полаччыны, заснавальніцы народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Веры Уладзіміраўны Пісюковай з правядзеннем мерапрыемстваў па вывучэнню беларускага аўтэнтычнага фальклору праз знаёмства са старажытным побытам беларусаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий