4 верасня 2019 года дэлегацыя ў складзе: начальніка аддзела культуры
Полацкага райвыканкама Астапавай А.А.; адміністрацыі ДУК "Полацкі раённы
Цэнтр культуры": дырэктара Дзёмінай Н.І., намесніка дырэктара Крыванос
І.Я.; дырэктара Багатырскага СДК Лукавіцкай А.П.; народнага фальклорнага
калектыва "Галасы спадчыны" Багатырскага сельскага Дома культуры
(кіраўнік Стараннік Т.С.), прыняла ўдзел у паседжанні Беларускай
навукова - метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на
якой было разгледжана пытанне ўнясення ў дзяржаўны спіс
гісторыка-культурых каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь элемента
нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Спеўная традыцыя выканання
купальскіх і жніўных песень уперахлёст у вёсцы Багатырская Полацкага
раёна Віцебскай вобласці".
Спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст” прадставілі намеснік дырэктара ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры” Крыванос І. Я., этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства Варфаламеева Т. Б., а таксама народны фальклорны ансамбль “Галасы спадчыны” Багатырскага сельскага Дома культуры ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры”.
Гэты калектыў дзейнічае ўжо 48 год і захоўвае мясцовую самабытную версію харавых спеваў, характэрную ў мінулым для ўсяго гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер’е. Спевы ”ў перахлёст“, будучы адным з найбольш архаічных варыянтаў беларускіх народных антыфонных спеваў, вылучаюцца ўласцівымі толькі ім музычнымі стылявымі прыкметамі: тэмбрам, прыёмамі гукаўтварэння, спеўнай артыкуляцыяй, часам уступлення у паўтор страфы другой групы. Такія мастацкія якасці робяць полацкую традыцыю арыгінальнай і непаўторнай. У цяперашні час антыфонныя спевы Беларускага Паазер’я найбольш выразна зберагаюцца, падтрымліваюцца і культывуюцца ў Полацкім раёне, дзе сумеснымі намаганнямі носьбітаў аўтэнтычных спеваў, работнікаў культуры і маладых пераемнікаў спевы ”у перахлёст“ з’яўляюцца актуальнымі і запатрабаванымі. Сучасных слухачоў яны знаёмяць з музычнай культурай мінулага, жыццём продкаў у старажытнасці, мясцовымі звычаямі і абрадамі, якія працягваюць існаванне ў форме раённых святаў ”Засеўкі“, ”Зажынкі“, ”Дажынкі“, ”Купалле на Полаччыне“. Спевы ”у перахлёст“ сталі сёння брэндам народна-песеннай культуры Полаччыны, яе выразнай прыкметай.