понедельник, 9 сентября 2024 г.

Этнаграфічны экскурс "Тут кожны крок - гісторыі часцінка"

Творчым калектывам ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" распрацаваны цыкл тэматычных турыстычна-пазнавальных праграм "Культура і звычаі роднага краю" ў межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 г.

Філіял "Сільніцкі сельскі Дом культуры" запрашае на этнаграфічны экскурс "Тут кожны крок - гісторыі часцінка", падчас якой вас чакае:
Сустрэча з хлебам-соллю ды песняй ад народнага фальклорнага ансамбля "Блізнянка". Праменад па былой сядзібе пана Лісоўскага і парку з таямнічымі легендамі, займальнымі гісторыямі закладкі парку і будаўніцтва сядзібы, інтэрактыўная вандроўка ў самае сэрца сядзібы - падвальнае памяшканне, дзе "блукае дух" продкаў панскай дынастыі.
Тэатралізаванае абрадавае дзеянне "Гадавое кола" ў этнаграфічным кутку з дэманстрацыяй рэгіянальных асаблівасцяў абрадаў, святаў з уцягваннем у дзейства ўдзельнікаў экскурсу: Каляды, Вялікдзень, Юр’е, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, Радзіны, Вяселле і г.д. (у залежнасці ад пары года і пажаданняў наведвальнікаў).
Частаванне аўтэнтычнымі стравамі блізніцкага краю: рыбным шчаўем і таўчонікамі з макам (па папярэднім дамоўленні за асобную плату)
Інтэрактыўныя майстар-класы па побытавых танцах і гульнях з прэзентацыяй рэгіянальных асаблівасцяў іх выканання.



Комментариев нет:

Отправить комментарий