Абрад земляробчага календара "Зажынкі", які адбыўся 24 ліпеня на полі ДП "Астроўшчына", распачаў уборачную кампанію - 2019 у Полацкім раёне.
Творчыя калектывы Астроўшчынскага і Багатырскага сельскіх Дамоў культуры на "Зажынках - 2019"
Астроўшчынскія прыгажуні разам з камбайнерамі
Абярэг лялька-зернавушка для кіраўніка гаспадаркі
Ансамбль песні "Фярцінка" Багатырскага СДК вітае хлебаробаў
Малебен
Кіраўнік ДП "Астроўшчына" Ярахновіч А.С. разам з жанчынамі народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Багатырскага СДК зажынаюць першы сноп. Зрабіць гэта па народнай мясцовай традыцыі павінен быў сам гаспадар або старэйшая жанчына роду.
Старшыня Полацкага райвыканкама М.М. Шаўчук тры разы падкідвае першы сноп - сімвал багатага ўраджаю, каб уборачная кампанія - 2019 адбылася з поспехам.
Сімвалічныя снапы для кіраўнікоў гаспадарак
Дзяўчаты з узорнага фальклорнага аматарскага калектыву "Лецейка" Багатырскага СДК віншуюць камбайнераў са святам