Падведзены вынікі народнай вячоркі "Цешчыны зборы" - 2021. Пры ацэнцы канкурсантаў журы прыйшлося вельмі складана, работы атрымаліся яркімі, разнапланавымі, але не ўсе адпавядалі неабходным умовам.
Трэцяе месца атрымалі Вольга Мікалаеўна Чарняўская і яе зяць Руслан Маслякоў з вёскі Фарынава.
На другім месцы аказалася дружная вялікая сям’я Сцяржанавых – Гарэлікавых з аграгарадка Мацюшы.
Пераможцамі адназначна прызнаны Марына Костык і яе зяць Аляксандр Кушнір з вёскі Азіна, які на Масленіцу ў гэтым годзе прыйшоў у госці на бліны да сваёй цешчы не адзін, а разам з народным вакальным ансамблем “Бела чайка”.
Дадатковымі дыпломамі ў намінацыі “Лепшае мастацкае ўвасабленне ідэі” ўзнагароджаны творчы калектыў філіяла “Сільніцкі СДК”, а ў намінацыі “Творчы позірк” – філіял “Багатырскі СДК”. Штэер Галіна Сяргееўна і Беражкоў Дзмітрый з аграгарадка Гараны атрымалі дыплом у намінацыі “Цешчу і зяця нельга раз’яці”.
Усе пераможцы узнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі сувенірамі.
Спецыяльны дыплом у намінацыі “Рэцэпт даўгалецця ад цешчы” па праву атрымала Лідзія Іванаўна Батура з аграгарадка Палата, якая не толькі навучыла свайго зяця пекчы духмяныя бліны, але і падзялілася з гледачамі сакрэтамі актыўнага даўгалецця: “Каб доўга жыць, па-першае, трэба сябе любіць, па-другое, з пазітывам сустракаць кожны новы дзень, па-трэцяе, займацца любімай справай, а чацвёртае – любіць людзей!”
ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" шчыра ўдзячны ўсім за ўдзел і жадае ўдзельнікам "Цешчыных збораў" - 2021 моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.