У Полацкім
раённым Цэнтры культуры працягваецца раённы агляд-конкурс этнагарафічных куткоў
“Свет нашых продкаў” сярод сельскіх клубных устаноў. Цікавыя экспазіцыі
адкрыліся ўжо ў некалькіх сельскіх Дамах культуры раёна: Багатырскім,
Палатоўскім, Захарніцкім. Увогуле, плануецца, што вынікам
агляду-конкурсу стане стварэнне на працягу года 18 тэматычных этнакуткоў,
лепшыя з якіх будуць адзначаны ўзнагародамі.
Днямі яшчэ
на два этнакуткі на Полаччыне стала болей – філіял 10 Кушлікоўскі СДК і філіял 1 Азінскі СДК прэзентавалі плён
сваёй стараннай працы ў аўтэнтычным накірунку.
Этнакуток у філіяле 10 Кушлікоўскім СДК
Этнакуток "Ад прадзедаў да нашых дзён" у філіяле 1 Азінскім СДК
Праект "Цікавае падарожжа Надзейкі", які ўжо трэці год з поспехам рэалізуецца на Полаччыне ў сваіх відэасюжэтах актыўна асвятляе ход конкурсу і знаёміць гледачоў з самымі цікавымі экспанатамі.