суббота, 23 июня 2018 г.

"ЗАВОЗЕРСКАЯ БЕРАЗУХА" - 2018

Свята народнага майстэрства, традыцыйных ведаў і добрасуседства "ЗАВОЗЕРСКАЯ БЕРАЗУХА" - 2018 падарыла шмат яркіх і незабыўных момантаў тым смельчакам, якія не пабаяліся кепскага надвор'я. Можна з упэўненнасцю заявіць - трэці сезон "Беразухі" паспяхова абдыўся і забяспечыў найвыдатнейшым настроем і зарадам бадзёрасці ўсіх гасцей да наступнай сустрэчы ў аграгарадку Завозер'е! Выражаем падзяку ўсім, хто падтрымаў "Завозерскую беразуху" і прыняў удзел у яе падрыхтоўцы. Памочнікаў было, сапраўды, шмат. Нездарма, гэта свята добрасуседства! Вось некалькі кадраў са свята. Падзівіцеся, калі ласка, магчыма, і сябе пабачыце)








А ў хуткім часе чакайце больш падрабязную справаздачу на нашай старонцы ПОЛАЧЧЫНА СВЯТОЧНАЯ.