воскресенье, 11 ноября 2018 г.

Как в Зелёнке "Кузьминки" справляли и Осень провожали

Когда приходит пора справлять осенние Кузьминки, в агрогородок Зелёнка по обыкновению съезжаются гости со всего Полоцкого района. Зелёнковцы умеют удивлять и из года в год готовят к празднику (а проходит он уже в третий раз) что-то новенькое и неординарное.  С уверенностью можно сказать: ни одни Кузьминки не обходятся без сюрпризов, искромётного юмора и оригинальных забав. И всё это замешано на народных традициях, которые бережно сохраняются приверженцами местного фольклора.
Те, кто уже побывали на кузьминковских гуляниях, обязательно стремятся вернуться сюда, чтобы вновь зарядиться бодростью и положительной энергией от идейного вдохновителя и главного режиссёра праздника Елены Николаевны Фурс, которая на этот раз организовывала его в новом для себя качестве – директора Зелёнковского сельского Дома культуры.
На Кузьминках огненная красавица Осень передаёт свою власть ледяной сестрице Зиме. Но предшествуют этому обязательные испытания – «Кузьминковские игрища». В этом году для них был выбран уютный зал государственного учреждения образования «Зелёнковская детский сад-средняя школа», коллектив которого принимал непосредственное участие в подготовке и организации мероприятия.
Участвовали команды сельсоветов в необычном составе из четырёх представителей: зять, тёща, незамужняя молодая девушка и холостой парень. Несмотря на то, что некоторые испытания вполне могли показаться несерьёзными, жюри было приглашено солидное: директор КУСХП «Зелёнка» М.В. Семченко, управделами Зелёнковского сельисполкома Т.В. Мысливец, режиссёр и методист ГУК «Полоцкий РЦК» О.В. Фёдорова. Почётным гостем праздника стал заместитель председателя Полоцкого райисполкома П.М. Петкевич.
Но сперва радушные хозяева пригласили всех отведать традиционные кузьминковские угощения, приготовленные по народным рецептам. Соломенные чучела Кузьмы-Демьяна, наличие которых являлось обязательным условием присутствия на празднике, гордо восседали за столами. Ну а потом началось самое интересное: команды представляли себя, девушки искали кукол в капусте и боролись за звание «Первой красавицы», а парни  – за титул «Лучший работник ложкой» и «Первый парень на деревне». Зятья пытались пройти незамеченными мимо тёщиной скалки да ещё и с завязанными глазами. А тёщи в свою очередь соревновались друг перед другом в мастерстве исполнения частушек.


Скучать уж точно никому не пришлось! Хозяева-зелёнковцы, хоть и не собирались участвовать в конкурсе, но стали лучшими в номинации за «Лучшую презентацию чучела Кузьмы-Демьяна и команды», покорив всех юмористическими миниатюрами от народного театра миниатюр «Вестник». А подставной девице на выданье Лушке из Зелёнки не было равных ещё и в силе, которой она не преминула померяться с мужчинами в борьбе на руках.



Главной же именинницей Кузьминок оказалась курица-предсказательница  по кличке Кузьмина, которая предрекла урожайный будущий год. 

Пока приезжие гости весело проводили время на «Кузьминковских вечёрках», местные жители могли насладиться концертом народного ансамбля народной песни «Заманиха» Полоцкого районного Центра культуры.
Но разве можно сдерживать народные гулянья в четырёх стенах? Праздник поспешил продолжиться на горе, которую зелёнковцы прозвали «Фестивальная».
К ней участники Кузьминок выдвинулись шумной процессией на трёх повозках с лошадьми. Возглавляла колонну Осень, которой предстояла долгожданная встреча с сестрицей Зимой. Следом в телегу с соломенными чучелами впряглись мужчины.

На «Фестивальной» площадке народ во всю веселился под задорные песни ансамбля «Фертинка» Богатырского СДК и угощался ароматной кашей.

Кузьминки в старину считались ещё и «куриным праздником», а одним из развлечений для молодёжи было воровство кур у соседей. В Зелёнке кур, конечно же, не воровали, но парней ждало самое серьёзное испытание – соревнование по ловле кур за звание «Куриный Бог». Опередив своих соперников с небольшим отрывом с результатом в три пойманные курицы, грамоту победителя завоевал представитель Гомельского сельсовета.

Не обошлось без традиционных рассыпок соломенного чучела Кузьмы-Демьяна, всеобщих плясок на соломе и сжигания её на костре.


 
И вот когда, наконец, Осень встретилась с Зимой и передала ей свои права, настало время чествования победителей. Без награды не остался никто! Грамота «Лучший работник ложкой» отправилась в Солоникский сельсовет. Титулы «Самое нарядное чучело Кузьмы-Демьяна» и «Первая красавица на деревне» по праву принадлежат азинцам. Лучший зять, оказывается, живёт в д. Фариново, лучшая частушечница, «Самый сильный гость» и «Первый парень на деревне» – в Вороничском сельсовете, а «Знаток частушек» - в Ветрино. Лучшая тёща приехала из аг. Полота (не зря там популярны народные вечёрки «Тёщины сборы). Председатель Зелёнковского сельисполкома Недовба Виктор Николаевич вручал грамоты гостям с самыми искренними пожеланиями, а почётное право оседлать «Кузьминковского коня» стало наградой для каждого победителя.



Организаторы мероприятия выражают благодарность в подготовке и проведении праздника коллективу КУСХП "Зелёнка" в лице директора Семченко М.В. и коллективу Зелёнковского лесничества в лице лесничего Дроздова И.И., а также жителям сельсовета Сухорукову Андрею и Кирику Александру.
Кузьма-Демян умаслен, все испытания пройдены, Осень сдала свои права, кузьминковский костёр догорел, а копилка народных праздников Полотчины в очередной раз пополнилась ярким, самобытным мероприятием. Не все знают, что в народе отмечают ещё и летние Кузьминки – праздник начала сбора урожая. Возможно, в следующем году агрогородок Зелёнка гостеприимно распахнёт свои двери для любителей народных традиций не осенью, а именно летом.

понедельник, 22 октября 2018 г.

Памяць жыве

У вёсцы Багатырская зладзілі фальклорны фэст у гонар Веры Уладзіміраўны Пісюковай

Вера Уладзіміраўна Пісюкова - заснавальніца народнага фальклорнага калектыву "Галасы спадчыны" Багатырскага СДК 
Прайшло ўжо тры гады, як на небасхіле фальклору Полаччыны згасла найярчэйшая зорка - пайшла з жыцця Вера Уладзіміраўна Пісюкова, заснавальніца народнага фальклорнага калектыву "Галасы спадчыны", каштоўны носьбіт народнай спадчыны нашага краю, захавальніца манеры спеваў "уперахлёст". Але яе справа па адраджэнні аўтэнтычных спеваў і танцаў працягваецца, і цэнтрам творчага жыцця па-ранейшаму застаецца Багатырскі сельскі Дом культуры. У нястомных і неабыякавых сэрцах багатырцаў жывуць светлыя ўспаміны пра Веру Уладзіміраўну, якія і натхнілі на правядзенне фальклорнага фэсту ў яе гонар. Родныя Пісюковай: Сын Андрэй і сястра Валянціна Уладзіміраўна, падтрымалі гэтую ідэю.


21 кастрычніка ва ўтульнай зале Багатырскага СДК сабраліся блізкія і знаёмыя, калегі і паслядоўнікі  Веры Уладзіміраўны, усе тыя, хто падзяляў з ёй творчыя погляды і падтрымліваў па жыцці.
Дырэктар клуба Алена Лукавіцкая, цяперашні кіраўнік гурта “Галасы спадчыны” Таццяна Сцяпанаўна Стараннік і ўвесь творчы калектыў Багатырскага СДК вельмі беражліва захоўваюць тую спадчыну, якая засталася ім ад Веры Уладзіміраўны.
Яны з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі фальклорных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Полацку, раёне і вобласці. Некалькі гадоў запар “Галасы спадчыны” прывозяць дыпломы з абласнога свята-конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца”. Сёлета 6 пар танцораў прынялі ўдзел у турніры народных танцаў у межах XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
"Галасы спадчыны" на "Славянскім базары ў Віцебску" - 2018
Таксама ў гэтым годзе ўдзельнікі калектыву сталі героямі тэлепраекта “Наперад у мінулае” тэлеканала Беларусь 3 з Велікодным валачобным абрадам. Акрамя гэтага, народны фальклорны калектыў “Галасы спадчыны” застаецца адзіным з нямногіх калектываў, якія падтрымліваюць спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст” Полацкага раёна і нястомна вядуць даследчую работу ў фальклорным напрамку.
Мерапрыемства ў гонар В.У. Пісюковай удзельнікі гурта “Галасы спадчыны” рахтавалі разам з калектывам-спадарожнікам “Каласочкі” (кір. Т. Стараннік) і узорным фальклорным калектывам “Лецейка” (кір. Г. Мялешка).
Узорны фальклорны калектыў "Лецейка" Багатырскага СДК з кіраўніком Г. Мялешка
Шаноўным госцем вечара стаў вядомы гурт “Варган” Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ансамбль выканаў некалькі аўтэнтычных песень Падзвіння са свайго дэбютнага альбома пад назвай “Зялёны явар, дуброва. Музыка Полаччыны”.
Фальклорны гурт "Варган" Полацкага дзяржуніверсітэта
“Мы даўно марылі пазнаёміцца з народным калектывам “Галасы спадчыны,” – адзначыла кіраўнік “Варгана” Вольга Емяльянчык. – Я чула, што гэта адзіны з лепшых фальклорных гуртоў Полаччыны, які акрамя таго ўжо шмат гадоў захоўвае ўнікальную манеру спеваў “у перахлёст”. Вельмі прыемна, што нам выпала магчымасць сустрэцца! І вельмі цікава было пачуць голас В.У. Пісюковай, але нажаль цяпер толькі ў запісы”.
У абодвух калектываў знайшлося шмат агульнага: акрамя спеваў яны цікавяцца народнымі танцамі. Удзельнікі “Варгану” нават ладзяць танцавальныя вечарыны пры ўніверсітэце, а “Галасы спадчыны” праводзяць майстар-класы побытавых танцаў для моладзі. Сустрэча дазволіла калектывам абмяняцца вопытам, а ўсе жадаючыя змаглі разам станчыць Падыспанец, Польку-Ойру, Лявоніху і іншыя беларускія старажытныя танцы.
Сустрэча завяршылася словамі падзякі ад дырэктара клуба Алёны Лукавіцкай: “Таленавітыя людзі збіраюцца каля таленавітых людзей. Дзякуй Веры Уладзіміраўне Пісюковай, што яна сабрала нас усіх разам”.
Прыемны восеньскі вечар падыйшоў да заканчэння, а мілагучныя народныя спевы, як і памяць аб таленавітай захавальніцы полацкай фальклорнай спадчыны будуць жыць у чулых сэрцах.
 

вторник, 16 октября 2018 г.

Восьмае “Смачнае падарожжа Надзейкі”. Хатні хлеб ад мастака Віктара Жукава


Дзень добры, мае даражэнькія!
Клічуць мяне Надзейка, я падарожнічаю па Полацкім раёне і збіраю рэцэпты мясцовых аўтэнтычных страў. Я завітала ўжо ў 7 розных куточкаў Полацкага краю. Здабытымі рэцэптамі я дзялюся ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”. Па вяртанні дамоў, гатую старажытныя стравы на сваёй сучаснай кухні і здымаю працэс прыгатавання для сваіх падпісчыкаў у Інтэрнэце. 
Сёння, у Сусветны дзень хлеба, я хачу расказаць вам, як я пабывала ў аграгарадку Новыя Гараны. Канешне ж, я адправілася туды за рэцэптам сапраўднага хатняга хлеба.
«Хлеб – усяму галава!» – так заўсёды гаварыла мая бабуля. І я з ёй згодна. Сапраўды, без хлеба немагчыма насыціцца нават самым багатым абедам. І наадварот, калі на стале прысутнічае гэты выраб з мукі, лічы – галодным не застанешся.
Чытала я ў Інтэрнэце, што ёсць на Полаччыне чалавек, які не толькі захаваў да нашых дзён старажытныя сямейныя рэцэпты хатняга хлеба, але і сам майстарскі займаецца яго выпечкай. Гэта мастак-пейзажыст Віктар Віктаравіч Жукаў. Ён ужо больш за 20 гадоў ставіць на абедзенны стол толькі хлеб уласнага прыгатавання.
Жыве мастак у маляўнічым куточку Новых Гаран, наведаўшы які, я і сама задумалася, а не заняцца б мне жывапісам. Дарэчы кажучы, Віктар Віктаравіч часта ўдзельнічае ў разнастайных выставах, і краявіды малой радзімы Віктара Жукава прыходзяцца даспадобы нават і замежным аматарам выяўленчага мастацтва. У мінулым годзе ён з сябрамі-мастакамі пабываў на пленэры ва Францыі, куды таксама прывазіў сваі работы з дарагімі сэрцу відамі Полаччыны.
Гаспадар ужо чакаў майго прыезду і загадзя падрыхтаваў рошчыну з сухой закваскі. Аказваецца, каб зрабіць закваску самому без дражджэй, спатрэбіцца каля 5 дзён. Да, пякчы хлеб не так уж лёгка і хутка! У Віктара Віктаравіча таксама не адразу ўсё ладзілася, але зараз яго можна назваць сапраўдным майстрам хлебапекарнай справы. Ён вельмі ахвотна падзяліўся сваім рэцэптам, правераным часам.

Рэцепт хатняга хлеба ад Віктара Жукава:

Інгрыдыенты:
Жытняя мука, вада, соль, мёд, насенне льну, кмен.
Сухую закваску змяшаць з 0,5л. вады і пакінуць брадзіць на 12 гадзін. Затым дабавіць жытнюю муку грубага памолу. І зноў дадаць вады. Атрымаецца рошчына па кансістэнцыі як густая смятана. Пакінуць яе на ноч. Раніцай зноў дадаць жытнюю муку, маленькую лыжачку солі, 2 лыжачкі мёду, насенне льну, кмен.  Добра вымесіць цеста хвілін 15. Пакінуць яго на гадзіну. Раскласці ў формы, або сфарміраваць на бляхе. Разагрэць пліту да 200 градусаў і выпякаць 10 хвілін. Затым знізіць тэмпературу да 180 градусаў і чакаць яшчэ 50 хвілін. Праверыць, ці прапёкся, можна пры дапамозе тоненькай лучынкі, пратыкнуўшы скарынку.
Калі хлеб гатовы, Віктар Віктаравіч прапануе яшчэ зварыць кісель з крухмалу і ім змазаць скарынку. Гэтая працэдура не толькі надасць ёй прыемны глянцавы колер, але і даўжэй дазволіць хлебу застацца свежым. Захоўвацца такі хлеб, па словах гаспадара, можа нават да двух тыдняў. А якія, напэўна, смачныя сухары з яго атрымоўваюцца!
Вымешвае цеста Віктар Віктаравіч абавязкова рукамі, без усялякіх там сучасных прыстасаванняў накшталт міксера ці камбайна. Кажа, што хлеб патрабуе чалавечага цяпла, становіцца жывым і нібы дыхае ў яго руках.
І яшчэ адзін сакрэт: цеста трэба выкладваць на падсушанае кляновае лісце. Яно надае хлебу незвычайны духмяны водар.
Гаспадар успомніў, што яго бабуля вывадзіла на будучай буханцы дзве лініі ў выглядзе крыжа, замест кляновага лісця магла выкарыстоўваць і капуснае.  Адзначыў, што выпякаць хлеб трэба толькі ў лагодным настроі, нават песні можна спяваць у працэсе прыгатавання, а лепей – чытаць малітву.
А яшчэ можна прагаварыць старажытныя кляновыя замовы, якімі карысталіся нашы продкі. Тады гэты хлеб атрымае асаблівыя якасці. Пра гэта мне расказала мая сяброўка, метадыст па фальклору Полацкага раённага Цэнтра культуры Ганна Міраненка. У даўніну лічылася, што дзякуючы замоўленаму кляноваму лістку, хлеб атрымаецца пышным, мяккім, румяным і духмяным. А галоўнае, калі хто-небудзь з членаў сям'і збіраўся ў дарогу, абавязкова давалі з сабой менавіта гэты хлеб, не толькі для здаволення голаду, але і ў якасці абярэга ад непрыемнасцяў у дарозе. Вось як!
Даведаўшыся пра гэта, перад тым, як адправіцца ў Новыя Гараны, я вырашыла правесці эксперымент: шлях чакае мяне няблізкі, і непрыемнасці ўсялякія могуць здарыцца ў дарозе. Таму ў апошнюю вандроўку я абавязкова запрашу з сабой сябровак з Полацкага РЦК, якія цікавяцца фальклорам і могуць навучыць мяне гэтым сатражытным кляновым замовам. А потым я папрашу гаспадара вепекчы хлеб менавіта на лісточках з замоўленага дрэва. Лустачку я абавязкова вазьму з сабой у абратны шлях у якасці абярэга. Усё як рабілі нашы продкі!
Непадалёк ад хаты навагаранскага мастака знайшоўся і векавы клён. Пакуль мы з Віктарам Віктаравічам пяклі хлеб, дзяўчаты ўвасаблялі ў сучаснае жыццё старажытныя навагаранскія кляновыя замовы:
 “Стаіць клён трыста гадоў і яшчэ столькі ж стаяць будзе.  Дык няхай і мой хлебушак, расце пад небам, пышнейшы за пярыну і паспее на імяніны,” – казала адна дзяўчына. Менавіта такія словы, казалі мясцовыя бабулі ўдаўніну, калі пяклі хлеб.
Другая паўтарала: “Кляновы лісток, за цестам маім даглядзі, ды вышэй яго падымі”.
А яшчэ з нагоды Сусветнага дня хлеба, да Віктара Жукава завітала здымачная група са Сталічнага тэлебачання.
І мы ўсе разам частаваліся духмяным хлебам, выпечаным на замоўленным кляновым лісці. А атрымаўся ён насмачнейшым, трошкі кіславатым. Гэта вам не хлеб з крамы! Ёсць у гэтым, напэўна, і заслуга кляновых замоў.
А яшчэ гаспадар адзначыў, што вельмі рады, калі маладое пакаленне выказвае інтарэс да беларускай спадчыны, а таксама да яго немужчынскай справы. Ён з задавальненнем перадае свой вопыт па выпяканні хатняга хлеба моладзі, калі выпадае такая магчымасць.
Назад у горад я адправілася з прыемнымі ўражаннямі, новым рэцэптам ад Віктара Жукава ў сваім кулінарным блакноце і лустачкай-абярэгам у кішэні. (Дарэчы, дарога прайшла гладка –  і тут навагаранскія кляновыя замовы зрабілі сваю справу).
Усё добрае калісьці заканчваецца. Вось і мае этнаграфічна-кулінарныя экспедыцыі пад назвай “Смачнае падарожжа Надзейкі” падыйшлі да завяршэння. Але праект “Полаччына гасцінная” яшчэ не скончаны.
Да галоўнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці Полацкі РЦК рыхтуе шмат цікавага. Не буду раскрываць усе сакрэты, але з упэўненнасцю магу сказаць, што аўтэнтычныя рэцэпты, якія я ўвесь год так старанна запісвала, абавязкова будуць аб’яднаны ў адзіны кулінарны зборнік. Сачыце за нашымі навінамі.

Не развітваюся! Ваша Надзейка!