У вёсцы Багатырская зладзілі фальклорны фэст у гонар Веры Уладзіміраўны Пісюковай
Вера Уладзіміраўна Пісюкова - заснавальніца народнага фальклорнага калектыву "Галасы спадчыны" Багатырскага СДК |
21 кастрычніка ва ўтульнай зале Багатырскага СДК сабраліся блізкія і знаёмыя, калегі і паслядоўнікі Веры Уладзіміраўны, усе тыя, хто падзяляў з ёй творчыя погляды і падтрымліваў па жыцці.
Дырэктар клуба Алена Лукавіцкая, цяперашні кіраўнік гурта “Галасы спадчыны”
Таццяна Сцяпанаўна Стараннік і ўвесь творчы калектыў Багатырскага СДК вельмі
беражліва захоўваюць тую спадчыну, якая засталася ім ад Веры Уладзіміраўны.
Яны з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі фальклорных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Полацку, раёне і вобласці. Некалькі гадоў запар “Галасы спадчыны” прывозяць дыпломы з абласнога свята-конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца”. Сёлета 6 пар танцораў прынялі ўдзел у турніры народных танцаў у межах XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Таксама ў гэтым годзе ўдзельнікі калектыву сталі
героямі тэлепраекта “Наперад у мінулае” тэлеканала Беларусь 3 з Велікодным валачобным
абрадам. Акрамя гэтага, народны фальклорны калектыў “Галасы спадчыны” застаецца
адзіным з нямногіх калектываў, якія падтрымліваюць спеўную традыцыю выканання
купальскіх і жніўных песень “у перахлёст” Полацкага раёна і нястомна вядуць
даследчую работу ў фальклорным напрамку.
Яны з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі фальклорных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Полацку, раёне і вобласці. Некалькі гадоў запар “Галасы спадчыны” прывозяць дыпломы з абласнога свята-конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца”. Сёлета 6 пар танцораў прынялі ўдзел у турніры народных танцаў у межах XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
"Галасы спадчыны" на "Славянскім базары ў Віцебску" - 2018 |
Мерапрыемства ў гонар В.У. Пісюковай удзельнікі гурта “Галасы спадчыны”
рахтавалі разам з калектывам-спадарожнікам “Каласочкі” (кір. Т. Стараннік) і
узорным фальклорным калектывам “Лецейка” (кір. Г. Мялешка).
Шаноўным госцем
вечара стаў вядомы гурт “Варган” Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ансамбль
выканаў некалькі аўтэнтычных песень Падзвіння са свайго дэбютнага альбома пад
назвай “Зялёны явар, дуброва. Музыка Полаччыны”.
Узорны фальклорны калектыў "Лецейка" Багатырскага СДК з кіраўніком Г. Мялешка |
Фальклорны гурт "Варган" Полацкага дзяржуніверсітэта |
“Мы даўно марылі пазнаёміцца з народным калектывам “Галасы спадчыны,” –
адзначыла кіраўнік “Варгана” Вольга Емяльянчык. – Я чула, што гэта адзіны з
лепшых фальклорных гуртоў Полаччыны, які акрамя таго ўжо шмат гадоў захоўвае
ўнікальную манеру спеваў “у перахлёст”. Вельмі прыемна, што нам выпала
магчымасць сустрэцца! І вельмі цікава было пачуць голас В.У. Пісюковай, але
нажаль цяпер толькі ў запісы”.
У абодвух калектываў знайшлося шмат агульнага: акрамя спеваў яны цікавяцца народнымі
танцамі. Удзельнікі “Варгану” нават ладзяць танцавальныя вечарыны пры
ўніверсітэце, а “Галасы спадчыны” праводзяць майстар-класы побытавых танцаў для
моладзі. Сустрэча дазволіла калектывам абмяняцца вопытам, а ўсе жадаючыя змаглі
разам станчыць Падыспанец, Польку-Ойру, Лявоніху і іншыя беларускія старажытныя
танцы.
Сустрэча завяршылася словамі падзякі ад дырэктара клуба Алёны Лукавіцкай: “Таленавітыя
людзі збіраюцца каля таленавітых людзей. Дзякуй Веры Уладзіміраўне Пісюковай,
што яна сабрала нас усіх разам”.
Прыемны восеньскі вечар падыйшоў да заканчэння, а мілагучныя народныя
спевы, як і памяць аб таленавітай захавальніцы полацкай фальклорнай спадчыны
будуць жыць у чулых сэрцах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий