24 лістапада ў 12.00 Полацкі раённы Цэнтр культуры (вул. Свярдлова, 18а) запрашае
на раённы этнафэст “Жывая даўніна” ў рамках Года малой радзімы.
Падчас
правядзення этнафэсту “Жывая даўніна” адбудуцца:
1.
Выніковае
мерапрыемства праекта ”Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з
сям’і” з выставай-дэгустацыяй аўтэнтычнай кухні “Дзіўны смак сямейных страў”.
У 2018 годзе ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры”
паспяхова рэалізоўваў праект па адраджэнні аўтэнтычнай кухні нашага рэгіёну
“Смачнае падарожжа Надзейкі”. Было здзейснена 8 паездак, адноўлены 14 рэдкіх
рэцэптаў, зняты відэасюжэты разам з ТК “Скіф-Полацк” і выдадзены зборнік з
кулінарнымі нататкамі паводле прыгод гарадской дзяўчыны. Праект быў адзначаны
дыпломам ІІ Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ пад дэвізам “Адвечнае”,
дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Тэматычная праграма” Рэспубліканскага
адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Ю.Тарыча “Я снимаю кино“, дыпломам
конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў “Путешествуем по Синеокой” у намінацыі
“За захаванне народных традыцый”. Прэзентацыйная пляцоўка праекта з дэгустацыяй
страў працавала на Рэспубліканскім свяце “Купалле” на малой радзіме беларускага
прэзідэнта ў аг. Александрыя. У 2019 годзе праект набыў новае гучанне.
Гарадская дзяўчына Надзея працягвае вандраваць па Полацкім раёне. Але не толькі
з мэтай збору мясцовых аўтэнтычных рэцэптаў. Разынкай другога сезону стаў упор
на сямейныя каштоўнасці і традыцыі. Таму і назва саміх вандровак істотна
змянілася – цяпер гэта цыклічны праект “Малая радзіма пачынаецца з сям’і” ў
рамках праекта “Цікавае падарожжа Надзейкі”.
У праекце прынялі ўдзел 8 сем’яў з розных куточкаў
Полаччыны. Падрабязнасці вандровак можна ўбачыць у відэасюжэтах і
фотасправаздачах у тэматычных групах “Цікавае падарожжа Надзейкі” ў сацыяльных
сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”:
https://vk.com/public161328198
https://ok.ru/smachnaepa
А таксама ў
Інтэрнэт-блогу “З народнай скарбонкі Полаччыны”:
https://z-narodnai-skarbonki-polatciny2018.blogspot.com/
Праект атрымаў актыўную падтрымку сродкаў масавай
інфармацыі. Прыгодам гарадской дзяўчыны быў прысвечаны відэасюжэт тэлепраграмы
“Полацк. Дзе пачынаецца краіна” ТРК “Віцебск”; чытачы рэгулярна даведваліся пра
актуальныя навіны праекта са старонак газет “Полацкі веснік”, “Віцебскія
весткі”, “Віцьбічы”, “Сельская газета”.
У рамках
этнафэсту пройдзе ўшанаванне сямей, прыняўшых удзел у праекце “Цікавае
падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і”, а таксама прэзентацыя
новага зборніка. Для ўдзелу запрашаюцца 8 сямей з Экіманскага, Фарынаўскага,
Ветрынскага, Палатоўскага, Баравухскага, Зялёнкаўскага, Саланіцкага, Гаранскага
сельсаветаў.
2.
Адкрыты турнір
народных побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” з удзелам танцавальных пар сельскіх клубных устаноў.
3.
Майстар-клас “Па сцяжынках
спадчыны” ад народнага фальклорнага
ансамбля “Галасы спадчыны” Багатырскага СДК з дэманстрацыяй спеўнай традыцыі
выканання жніўных і купальскіх песень “у перахлёст”.
4.
Фольк-вандроўка
”Свет нашых продкаў” з удзелам
фальклорных калектываў і выканаўцаў Полацкага, Віцебскага раёнаў, гарадоў
Полацк і Наваполацк.
5.
Арт-пляцоўка
“Полацкая Гранд-батлейка”.
Чакаем усіх
аматараў беларускай традыцыйнай культуры!
Уваход вольны!
Комментариев нет:
Отправить комментарий