Пад стары Новы год у самым цэнтры вёскі Багатырская разгарнулася разудалае свята – арт-уік-энд “Калядны разгуляй”. Трэці год запар яно абуджае маленькую вёсачку шумнай зімовай весялосцю, і кожны раз здзіўляе сваёй непаўторнасцю.
У гэтым годзе на свята з’ехаліся 10 калядных гуртоў з розных куточкаў Полаччыны: аг. Кушлікі, Зялёнка, Гараны, Мацюшы, в. Нача, Фарынава і інш., каб паспаборнічаць у майстэрстве калядавання. Па ўмовах, кожная каманда складалася не менш, чым з чатырох чалавек: Звяздара з зоркай, Механошы з мяшком, Пачынальніка «лёгкага на язык» і Маскі адпаведна мясцовым традыцыям – «казы», «мядзведзя», «бусла», «каня» або інш.
Ды і каляднае шэсце было незвычайным. Пад словы вядучых: “Жадаем каб вас у кожнай хаце віталі, ды ў мяхі нешта клалі,” - усе гурты разышліся ў чатыры бакі да сапраўдных багатырскіх гаспадароў, каб павітаць іх ды пакалядаваць наславу. Трэба было пастарацца, бо па вяртанні на галоўную пляцоўку ўсе мяхі былі ўзважаны на вялізных вагах, а каманда-ўладальніца самага вясомага атрымала прыз. Самымі шчодрымі гаспадарамі аказаліся Мядзведзева Людміла Іванаўна з супругам, Мамошына Валянціна Уладзіміраўна, Улаховіч Марыя Акімаўна, Крупеніч Ірына Уладзіміраўна. Яны разам з суседзямі шчыра сустракалі калядоўшчыкаў у сваіх хатах і не шкадавалі для іх найсмачнейшых ласункаў. Зусім нядзіўна, што ў спаборніцтве калядных мяшкоў поспех быў на баку мясцовага народнага фальклорнага калектыву “Галасы спадчыны” (кір. Т.С. Стараннік) Багатырскага СДК, які ўжо не першы год калядуе сам і ладзіць Каляды для сваіх аднавяскоўцаў.
Пакуль калядоўшчыкі займаліся сваёй справай, народ весяліўся пад задорныя спевы народнага ансамбля песні “Млын“ з г.п. Ветрына.
Вядомы фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржуніверсітэта ў якасці майстаркласа прадэманстраваў сваё каляднае выступленне на галоўнай сцэне, а таксама прапанаваў гледачам народную гульню.
Астатнія гурты-ўдзельнікі змаглі пахваліцца сваімі здольнасцямі падчас творчага рынгу “Дзівосы на Каляды”. Каманда з Завозер’я здзівіла крэатыўнымі санямі ў выглядзе печкі: на іх і пракаціцца можна, і адначасова падсілкавацца.

У конкурсе на самы ражаны калектыў “Калядны гардэроб” аднагалосна перамогу атрымаў гурт з Блізніцы ў складзе творчых работнікаў Сільніцкага СДК.
Самай адметнай каляднай маскай быў абраны Уладзімір Пестун з Начы, які прыехаў у вобразе чорта ды яшчэ і з гармонікам.
Прыз глядацкіх сімпатый атрымала чароўная козачка Галіна Шматкова з аграгарадка Захарнічы. Яна падрыхтавала такі танцавальна-запальны флэшмоб, што на месцы не змаглі ўстаяць ні дзеці, ні дарослыя.
Калядных зорак было так многа, усе такія яскравыя і непадобныя адна на адну, што народнае журы не змагло разабрацца ў гэтым “Калядным зоркападзе” і выбраць самую лепшую. Парадавалі гледачоў маленькія ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Лецейка” Багатырскага СДК, якія таксама сур’ёзна рыхтаваліся да Калядаў і прапанавалі свой варыянт выступлення.
Напрыканцы свята ўсе дружна частаваліся найсмачнейшай каляднай кашай, падпявалі і прытанцоўвалі разам з мясцовым ансамблем “Фярцінка”.
“Калядны разгуляй” – 2019 атрымаўся на славу. Удзельнікі калядных гуртоў вярталіся ў свае родныя мясціны з новымі ўражаннямі, каб у наступным годзе здзівіць сваіх аднасяльчан на Каляды чымсьці новым. А жыхары вёскі Багатырская яшчэ раз атрымалі ўнікальную магчымасць дакрануцца да народных беларускіх звычаяў і старажытных традыцый.
Комментариев нет:
Отправить комментарий