Образцовый фольклорный коллектив «Лецейка» (рук. О.А.Лобкис) и фольклорный коллектив «Колосочки» (рук. Т.С.Старанник) филиала «Богатырский СДК» сегодня привезли россыпь дипломов из Россон, где приняли участие в XIV областном смотре-конкурсе фольклорного искусства детей и молодёжи “Ад прашчураў - да зор”.
воскресенье, 20 ноября 2022 г.
"Ад прашчураў - да зор"
вторник, 15 ноября 2022 г.
"Галасы спадчыны" прынялі ўдзел у Міжнародным семінары
понедельник, 24 октября 2022 г.
Этнафэст "Жывая даўніна"
23 кастрычніка 2022г. Полацкі раённы Цэнтр культуры запрасіў аматараў беларускай спадчыны: народных песень, танцаў, гульняў ды абрадаў, на этнафэст “Жывая даўніна”. Мерапрыемства з’яўляецца традыцыйным штогадовым вынікам даследчага этнаграфічнага праекту “Шляхам продкаў”, які ўжо шмат часу рэалізуюць спецыялісты РЦК. У этнафэсце-2022 прынялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы з сямі куточкаў раёна, для якіх арганізатары падрыхтавалі шмат цікавостак.
Пры ўваходзе госцейкам свята трэба было прайсці праз жартоўную “Полацкую мытню” ад анімацыйнай групы народнага тэатра гульні “Грыбны сезон”. Далей іх сустракаў народны тэатр мініяцюр “Веснік” філіяла “Зялёнкаўскі СДК” з інтэрактыўнай праграмай “Ад сахі да каравая”, якая летась так палюбілася наведвальнікам полацкай пляцоўкі на “Славянскім базары ў Віцебску”. На першым паверсе раскінулася выстава-прэзентацыя праекта “Культура і звычаі роднага краю”: этнакуток са старажытнымі побытавымі рэчамі як на “машыне часу” адразу перамяшчаў гледачоў да беларускіх вытокаў.
На другім паверсе размясціліся майстры ДУК “Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур” Інна Карандзей і Таццяна Красікава з найцікавейшымі майстар-класамі па выцінанцы “Дрэва жыцця” і лялькі “На здароўе”. Сапраўдным упрыгожваннем этнафэсту стаў майцстар-клас па завіванні беларускай традыцыйнай наміткі ад навуковага супрацоўніка Музею традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Паліны Шкляр.
Асноўнае дзейства развярнулася ў Вялікай зале. Распачалося свята агульным выкананнем абрадавай песні ва ўнікальнай спеўнай манеры “ў перахлёст”, якая з 2019 года ўваходзіць у Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. І дарослыя, і дзеці працягла і гучна праспявалі “Гаварыла ядраное жыта”, аддаючы даніну павагі нашым працавітым продкам.
Так склалася, што асноўную карпатлівую работу па захаванню Полацкай культурнай спадчыны нястомна вядуць два старэйшыя народныя фальклорныя калектывы: “Галасы спадчыны” Багатырскага СДК і “Блізнянка” Сільніцкага СДК. На этнафэсце яны прадэманстравалі абрады “Імянарачэнне” і “Мыццё барод”, якія былі неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця нашых продкаў, дайшлі да нашага часу і працягваюць выклікаць цікавасць у сучаснасці. Абодва калектывы неаднойчы правадзілі гэтыя абрады для жыхароў Полацка і раёна на ўрачыстых цырымоніях рэгістрацыі нованароджаных.
Рызынкай этнафэсту стаў турнір дарослых калектываў пад назвай “Фольк-традыцыя 2022”. У першым туры ўдзельнікі дэманстравалі выкананне адной беларускай народнай песні на свой густ. У другім туры ўдзельнічалі прыпевачніцы, якім патрэбна было пад музычны акампанемент харызматычна выканаць 5 прыпевак на любую тэму. Спрэчку у гэтым конкурсе вялі Лідзія Батура з Палаты, Ларыса Рабцава з в. Багатырская і Марына Багушонак з Блізніцы, якая стала бясспорным пераможцам. Трэці тур – танцавальны. Удзельніцы самі маглі выбраць сольны танец, асаблівай папулярнасцю на этнафэсце карысталася “Барыня” і “Сямёнаўна”. Лідэрам гэтага тура стала кіраўнік “Галасоў спадчыны” Таццяна Стараннік.
Пераможцам турніру “Фольк-традыцыя 2022” па меркаванню журы і па выніках усіх конкурсаў стаў народны фальклорны ансамбль “Блізнянка” пад кіраўніцтвам Вольгі Чобат.
Святочную эстафету ў дарослых перахапілі маленькія пераемнікі народных традыцый – дзіцячыя фальклорныя калектывы Полаччыны ў фольк-батле “Лецейка запрашае”. Чаму “Лецейка”? Менавіта такую назву мае дзіцячы аматарскі фальклорны калектыў з Багатырскага СДК, які носіць ганаровае найменне “узорны”. Кіруе калектывам Вольга Лобкіс. На этнафэсце “Лецейка” прэзентаваў сваю работу і прапанаваў іншым калектывам з аграгарадкоў Гомель, Рудня, Завозер’е, Блізніца прывезці па адной самай цікавай народнай гульне. “Запляціся пляцень”, “Ручаёк з перакрутамі”, “Сонейка”, “Вясёлая полька”… Дзеці з задавальненнем гулялі ў любімыя гульні сваіх бабуль і дзядуль, забыўшыся пра навамодныя гаджэты.
Госцем этнафэсту стаў узорны фальклорны калектыў “Знічка” ДУА "Палатоўская базавая школа Полацкага раёна" пад кіраўніцтвам Валянціны Баевай. Ансамбль не аднойчы станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Канёк калектыву – побытавыя танцы, песенны фальклор, народныя гульні, абрады, традыцыі. Калектыў з’яўляецца адным з асноўных пераемнікаў спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст” і выкарыстоўвае у сваім рэпертуары напрацоўкі старэйшых фальклорных калектываў. На этнафэсце “Знічка” зноў прадэманстравала сваё майстэрства і падаравала гледачам прыемны настрой.
Завяршылася мерапрыемства агульным побытавым танцам базар, у якім закружыліся ўсе прыхільнікі даўніны. Этнафэст стаў сапраўдным святам беларускай традыцыйнай культуры, якое дазволіла абмяняцца набытым вопытам, падвяло вынікі работы “Школы народных традыцый” у адыходзячым годзе. Кожны ўдзельнік мерапрыемства адпачнуў душой ад сучаснай мітусні, дакрануўшыся да полацкай спадчыны.
вторник, 19 июля 2022 г.
Полочане на "Славянском базаре в Витебске" - 2022
вторник, 12 июля 2022 г.
До встречи на "Славянском базаре в Витебске" - 2022!
С 13 по 18 июля Витебск приглашает гостей на XXXI Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске – 2022» – крупнейший в Республике Беларусь культурный форум, объединяющий страны и континенты, который не обходят стороной и творческие коллективы Полоцка и Полоцкого района.
16 июля (суббота) на улице Толстого ГУК «Полоцкий районный Центр культуры» готовит тематическую площадку в рамках Витебского международного праздника-конкурса кузнечного мастерства «Знiч». Народный театр миниатюр «Вестник» из аг. Зелёнка и народный фольклорный ансамбль «Близнянка» филиала «Сильницкий СДК» пригласят гостей на интерактивные экспозиции «Ад сахі да каравая» и «Бабін кут». Посетители смогут не только оценить экспозицию бытовой утвари, которую в былые времена использовали наши предки-белорусы, но и продегустировать домашний хлеб и берёзовый квас.В этот же день на площади Свободы две танцевальные пары, представляющие народный фольклорный ансамбль «Галасы спадчыны» филиала «Богатырский СДК», примут участие в ІХ Международном турнире национальных танцев ”Танчым разам“ (начало в 14.00).17 июля (воскресенье) во внутреннем дворике краеведческого музея народный театр игры «Грибной сезон» примет участие в проекте ”Кукольный дворик“ с игровой программой «Искатели приключений».
Кроме этого, заместитель директора Полоцкого РЦК Алексей
Зуев и режиссёр народного театра игры «Грибной сезон» Ольга Фёдорова приглашены
в качестве ведущих областного конкурса народной музыки и частушки ”А музыкі
граюць, граюць…“ (15 июля на пл. Свободы, начало в 13.00) и ІХ Международного турнира национальных танцев
”Танчым разам“ (16 июля на пл. Свободы, начало в 14.00).
среда, 29 июня 2022 г.
«Заозерская березуха – 2022»
Заозерье – это не только столица берёзового сока, богатейших лесных даров, чистейших озёр, но и место, где живут, трудятся, растят детей талантливейшие люди. Это подтвердил в своей приветственной речи председатель Гомельского сельисполкома Маковский Сергей Иванович, который поприветствовал присутствующих и отметил благодарностями и сувенирами за активную жизненную позицию и участие в жизни агрогородка самых неравнодушных его жителей: Даниленко Валентину Николаевну, Забелло Василия Фёдоровича, Обухова Валерия Петровича, Мироненко Анну, Козлова Михаила.











