вторник, 15 ноября 2022 г.

"Галасы спадчыны" прынялі ўдзел у Міжнародным семінары

15 лістапада 2022г. народны фальклорны ансамбль "Галасы спадчыны" філіяла "Багатырскі СДК" (кір. Т.С.Стараннік) прыняў удзел у Міжнародным навукова-практычным семінары "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных вызаваў", які праходзіць у Мінску.
Семінар праводзіцца ў Год народнай творчасці і культурнай спадчыны ў СНД. Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разам з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельнікаў СНД.
У рамках семінара калектыў "Галасы спадчыны" прэзентаваў песню "Гаварыла ядраное жыта" ва ўнікальнай спеўнай манеры "ў перахлёст". Спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст" в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці з 2019 года ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.



Комментариев нет:

Отправить комментарий