среда, 4 июля 2018 г.

Площадка Полоцкого района на республиканском празднике "Купалье" в Александрии 7 июля 2018г. Ждём всех!


Ежегодно на родине белорусского Президента в аг. Александрия Могилёвской области проходит республиканский праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей»). Организаторами выступают: Могилевский облисполком, Министерство культуры и Шкловский райисполком. В этом году представлять Витебскую область выпала честь Полоцкому району, а именно ГУК «Полоцкий районный Центр культуры», ГУК «Полоцкий районный Центр ремёсел и национальных культур», а на главной сцене – Заслуженному любительскому коллективу Республики Беларусь театру танца «Премьер-Спонайд» Центра культуры «Полоцк».

Площадка Полоцкого района будет работать в Александрии 7 июля, приезжайте и поддержите своих земляков! Тем более, что Вас ждёт много интересного! Для любителей старины будет работать презентационный уголок «Полоцк исторический» - костюмы разных эпох, трон Всеслава Чародея, старинные забавы и даже карета белорусской шляхты.
На площадке «Полаччына гасцінная» Вам предложат отведать аутентичные блюда Полоцкого региона: цыбрики, толчоники с маком, рыбный щавель, лададу, ровгеню и берёзовый квас.
И, конечно же, развлечься разнообразными народными играми. Мастера  Полоцкого районного Центра ремёсел также подготовили для Вас много интересного: эксклюзивные сувениры ручной работы, мастер-классы, выставки-презентации.
Дарить прекрасное настроение своими песнями будут народная студия эстрадного мастерства «Тандем» Полоцкого РЦК, народный вокальный ансамбль «Бела чайка» Азинского СДК, ансамбль песни «Фертинка» Богатырского СДК, народный ансамбль белорусской песни и музыки "Полоцкие россыпи" Полоцкого РЦРНК.

Ждём Вас на площадке Полоцкого района в Александрии 7 июля!

понедельник, 2 июля 2018 г.

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя сябры! Полацкі раённы Цэнтр культуры шчыра віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
А для стварэння святочнага настрою прапануем відэазапіс канцэрта-віншавання "З народнай скарбонкі Полаччыны" ў рамках акцыі "Полацк. Вытокі беларускай дзяржаўнасці" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 1 ліпеня 2018г. ля памятнага знака літары "Ў".
Удзел прымалі калектывы:
- народны ансамбль народнай песні "ЗАМАНІХА" (кір. С. Смулько)
і народная студыя эстраднага майстэрства "ТАНДЭМ" (кір. Н. Дзёміна) Полацкага раённага Цэнтра культуры,
- народны вакальны ансамбль "БЕЛА ЧАЙКА" Азінскага СДК (кір. В Малых),
- народны ансамбль песні "МЛЫН" Ветрынскага г.п.Дк (кір. А.Камянкоў),
- народны ансамбль беларускай песні "НЯВІДА" Фарынаўскага ЦКіВЧ (кір. А.Краўчанка).
- ансамбль песні "ФЯРЦІНКА" Багатырскага СДК (кір. А.Лукавіцкая).
Вядучыя: Ірына Крыванос, Ігар Развякоў, Юлія Лузгіна і Аляксей Зуеў.
А таксама, арт-прэзентацыя "Азбука беларускага арнаменту" і анімацыйная група "Абібок".

воскресенье, 1 июля 2018 г.

Канцэрт-віншаванне "З народнай скарбонкі Полаччыны" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на пляцоўцы каля памятнага знака літары "Ў" 1 ліпеня 2018г.

Удзел прымалі калектывы:
- народны ансамбль народнай песні "ЗАМАНІХА" (кір. С. Смулько)

і народная студыя эстраднага майстэрства "ТАНДЭМ" (кір. Н. Дзёміна) Полацкага раённага Цэнтра культуры,

- народны вакальны ансамбль "БЕЛА ЧАЙКА" Азінскага СДК (кір. В Малых),

- народны ансамбль песні "МЛЫН" Ветрынскага г.п.Дк (кір. А.Камянкоў),

- народны ансамбль беларускай песні "НЯВІДА" Фарынаўскага ЦКіВЧ (кір. А.Краўчанка).

- ансамбль песні "ФЯРЦІНКА" Багатырскага СДК (кір. А.Лукавіцкая),

Вядучыя: Ірына Крыванос, Ігар Развякоў, Юлія Лузгіна і Аляксей Зуеў.

А таксама, арт-прэзентацыя "Азбука беларускага арнаменту" і анімацыйная група "Абібок".

пятница, 29 июня 2018 г.

Пятае “Смачнае падарожжа Надзейкі”. Завозерская сялянка і бярозавы квас


Праект “Полаччына гасцінная” па адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні завітаў ужо ў некалькі куточкаў Полаччыны і кулінарны блакнот галоўнай гераіні папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-багатырску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку, гарохавыя камы па-мацюшэўску, пражонка і ладада.
28 чэрвеня адбыўся запіс пятага "Смачнага падарожжа Надзейкі" ў аграгарадку Завозер’е ў Бацюлёвай Таццяны Уладзіміраўны.

Завозер'е славіцца на ўвесь Полацкі раён сваім бярозавым сокам, багатымі ляснымі дарамі, чыстымі азёрамі, ветлівымі людзьмі і, канешне ж, задорным святам народнага майстэрства, традыцыйных ведаў і добрасуседства “Завозерская беразуха”, якое штогод адзначаецца ў Завозер’і.

А яшчэ мясцовыя гаспадыні гатуюць вельмі цікавыя стравы, рэцэпты якіх перадаюцца імі з пакалення ў пакаленне. Адным з іх Таццяна Уладзіміраўна і падзялілася з Надзейкай.
Страву пад назвай завозерская сялянка Надзейкак і Таццяна Уладзіміраўна гатавалі на бярозавай чурцы. 

А мясцовая бібліятэкарка Людзміла Пашкевіч, вельмі ветлівая і жвавая жанчына, прыйшла нават не з пустымі рукамі. Прынесла яна жбаночак з легендарным завозерскім бярозавым квасам.


Аб сакрэтах прыгатавання завозерскай сялянкі і бярозавага квасу, а таксама іншых цікавых падрабязнасцях пятай вандроўкі можна даведацца са старонак “Смачнае падарожжа Надзейкі” сацыяльных сетак Вконтакте і Одноклассники.

среда, 27 июня 2018 г.

Пятае “Смачнае падарожжа Надзейкі” ў аграгарадок Завозер’е Гомельскага сельсавета


28 чэрвеня Надзейка адправіцца ў пятае “смачнае падарожжа” па Полацкім раёне.
Праект “Полаччына гасцінная” па адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні завітаў ужо ў некалькі куточкаў Полаччыны і кулінарны блакнот галоўнай гераіні папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-багатырску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку, гарохавыя камы па-мацюшэўску, пражонка і ладада аб сакрэтах прыгатавання якіх, а таксама іншых цікавых падрабязнасцях незвычайных вандровак можна даведацца са старонак “Смачнае падарожжа Надзейкі” сацыяльных сетак ВКОНТАКТЕ і ОДНОКЛАССНИКИ. Рэгіянальны тэлекнал “Скіф” і Полацкі раённы Цэнтр культуры вядуць запіс цыкла перадач пра вясковыя кулінарныя прыгоды гарадской дзяўчыны.

На гэты раз Надзейка адправіцца ў аграгарадок Завозер’е, які славіцца сваім бярозавым сокам, багатымі ляснымі дарамі, чыстымі азёрамі, ветлівымі людзьмі і, канешне ж, задорным святам народнага майстэрства, традыцыйных ведаў і добрасуседства “Завозерская беразуха”.
 А колькі цікавых рэцэптаў ведаюць мясцовыя гаспадыні! І яны заўсёды вельмі рады падзяліцца імі з усімі жадаючымі. 
Надзейка проста не змагла ўпусціць такі шанец, і ёй ужо няцерпіцца распытаць тутэйшых жыхароў пра іх кулінарныя сакрэты.  А вы ведаеце што за страва – завозерская сялянка? А як завозерскія гаспадыні гатуюць бярозавы квас? Хутка аб гэтым, і не толькі, нам раскажа пятае “Смачнае падарожжа Надзейкі”.

Дарэчы кажучы, свята “Завозерская беразуха” толькі адшумела і яго “рызынкай” стала не толькі дэгустацыя знакамітага ў Полацкім раёне завозерскага бярозавага квасу, але і стварэнне “Бярозавай алеі добрасуседства”, якую саджалі самі жыхары аграгарадка ў знак агульнага яднання, сяброўства і добрасуседства.  З упэўненнасцю можна сказаць, што добрыя завозерскія суседзі не змогуць пакінуць без увагі “Смачнае падарожжа Надзейкі” і абавязкова завітаюць не толькі пачаставацца, але і падзяліцца цікавымі гісторыямі свайго любімага Завозер’я.

понедельник, 25 июня 2018 г.

Народный ансамбль народной песни "Заманиха" (рук. Смулько С.Х.) принял участие в XXV Международном фестивале песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно»

Народный ансамбль народной песни "Заманиха"
(рук. Сергей Смулько)
стал лауреатом XXV Международного фестиваля песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно», который прошёл
23 - 24 июня 2018г.

Видео с фестиваля, смотрим и наслаждаемся выступлением "Заманихи":


суббота, 23 июня 2018 г.

"ЗАВОЗЕРСКАЯ БЕРАЗУХА" - 2018

Свята народнага майстэрства, традыцыйных ведаў і добрасуседства "ЗАВОЗЕРСКАЯ БЕРАЗУХА" - 2018 падарыла шмат яркіх і незабыўных момантаў тым смельчакам, якія не пабаяліся кепскага надвор'я. Можна з упэўненнасцю заявіць - трэці сезон "Беразухі" паспяхова абдыўся і забяспечыў найвыдатнейшым настроем і зарадам бадзёрасці ўсіх гасцей да наступнай сустрэчы ў аграгарадку Завозер'е! Выражаем падзяку ўсім, хто падтрымаў "Завозерскую беразуху" і прыняў удзел у яе падрыхтоўцы. Памочнікаў было, сапраўды, шмат. Нездарма, гэта свята добрасуседства! Вось некалькі кадраў са свята. Падзівіцеся, калі ласка, магчыма, і сябе пабачыце)








А ў хуткім часе чакайце больш падрабязную справаздачу на нашай старонцы ПОЛАЧЧЫНА СВЯТОЧНАЯ.