28 чэрвеня
Надзейка адправіцца ў пятае “смачнае падарожжа” па Полацкім раёне.
Праект
“Полаччына гасцінная” па адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні завітаў
ужо ў некалькі куточкаў Полаччыны і кулінарны блакнот галоўнай гераіні
папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня
па-багатырску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку, гарохавыя камы
па-мацюшэўску, пражонка і ладада аб сакрэтах прыгатавання якіх, а таксама іншых
цікавых падрабязнасцях незвычайных вандровак можна даведацца са старонак
“Смачнае падарожжа Надзейкі” сацыяльных сетак ВКОНТАКТЕ і ОДНОКЛАССНИКИ. Рэгіянальны
тэлекнал “Скіф” і Полацкі раённы Цэнтр культуры вядуць запіс цыкла перадач пра
вясковыя кулінарныя прыгоды гарадской дзяўчыны.
На гэты раз Надзейка
адправіцца ў аграгарадок Завозер’е, які славіцца сваім бярозавым сокам, багатымі
ляснымі дарамі, чыстымі азёрамі, ветлівымі людзьмі і, канешне ж, задорным святам
народнага майстэрства, традыцыйных ведаў і добрасуседства “Завозерская
беразуха”.
А колькі
цікавых рэцэптаў ведаюць мясцовыя гаспадыні! І яны заўсёды вельмі рады
падзяліцца імі з усімі жадаючымі.
Надзейка проста не змагла ўпусціць такі
шанец, і ёй ужо няцерпіцца распытаць тутэйшых жыхароў пра іх кулінарныя
сакрэты. А вы ведаеце што за страва –
завозерская сялянка? А як завозерскія гаспадыні гатуюць бярозавы квас? Хутка аб
гэтым, і не толькі, нам раскажа пятае “Смачнае падарожжа Надзейкі”.
Дарэчы
кажучы, свята “Завозерская беразуха” толькі адшумела і яго “рызынкай” стала не
толькі дэгустацыя знакамітага ў Полацкім раёне завозерскага бярозавага квасу,
але і стварэнне “Бярозавай алеі добрасуседства”, якую саджалі самі жыхары
аграгарадка ў знак агульнага яднання, сяброўства і добрасуседства. З упэўненнасцю можна сказаць, што добрыя
завозерскія суседзі не змогуць пакінуць без увагі “Смачнае падарожжа Надзейкі”
і абавязкова завітаюць не толькі пачаставацца, але і падзяліцца цікавымі
гісторыямі свайго любімага Завозер’я.
Комментариев нет:
Отправить комментарий