ІІ абласны фальклорны форум і абласны свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца” адбыўся ў г.Дуброўна. Полаччыну прадставілі народныя фальклорныя ансамблі “Галасы спадчыны” (філіял “Багатырскі СДК”) і “Блізнянка” (філіял “Сільніцкі СДК”).
Праграма мерапрыемстваў была надзвычай насычанай. Кіраўнік ансамбля “Блізнянка” Вольга Чобат прыняла ўдзел у канферэнцыі па праблемах захавання традыцыйнага вясельнага фальклору “Традыцыйнае народнае вяселле”, дзе падзялілася напрацоўкамі з уласнага вопыту работы. Акрамя гэтага на выставе-прэзентацыі вясельных караваяў ансамбль “Блізнянка” прадставіў каравай, спечаны яе рукамі.
Паспяхова выступілі полацкія калектывы і ў конкурснай праграме. Ансамбль “Галасы спадчыны” ўдастоены дыплома лаўрэата І ступені ў намінацыі “Вясёленькі наш паяздок” за прадстаўленне абрада “Другі дзень вяселля”.
Прыпевачніцы з Блізніцы Вольга Чобат і Марына Багушонак удала выканалі вясельныя прыпеўкі, за што адзначаны дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі “Жыць не тужыць”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий