четверг, 11 июня 2020 г.

Агляд-конкурс этнакуткоў "Свет нашых продкаў" праводзіць Полацкі РЦК у 2020 годзе


У Полацкім раённым Цэнтры культуры працягваецца раённы агляд-конкурс этнагарафічных куткоў “Свет нашых продкаў” сярод сельскіх клубных устаноў. Цікавыя экспазіцыі адкрыліся ўжо ў некалькіх сельскіх Дамах культуры раёна: Багатырскім, Палатоўскім, Захарніцкім. Увогуле, плануецца, што вынікам агляду-конкурсу стане стварэнне на працягу года 18 тэматычных этнакуткоў, лепшыя з якіх будуць адзначаны ўзнагародамі.
Днямі яшчэ на два этнакуткі на Полаччыне стала болей –  філіял 10 Кушлікоўскі СДК і філіял 1 Азінскі СДК прэзентавалі плён сваёй стараннай працы ў аўтэнтычным накірунку.
Этнакуток у філіяле 10 Кушлікоўскім СДК

Этнакуток "Ад прадзедаў да нашых дзён" у філіяле 1 Азінскім СДК

Праект "Цікавае падарожжа Надзейкі", які ўжо трэці год з поспехам рэалізуецца на Полаччыне ў сваіх відэасюжэтах актыўна асвятляе ход конкурсу і знаёміць гледачоў з самымі цікавымі экспанатамі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий