15 жніўня 2020 года горад Полацк у дзевяты раз запар ператварыўся ў сапраўдную мядовую сталіцу нашай краіны, творчым напаўненнем якой сталі і калектывы ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры”.
Першай сутракала гасцей “Мядовая сядзіба” Гаранскага сельсавета, на якой размяшчаліся ўпраўленне па адукацыі Полацкага райвыканкама, філіял ААТ “Гараны-агра” ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”. Атмасфера свята, яскравыя таленты з філіяла 6 Гаранскага СДК і філіяла 13 Навагаранскага СДК сустракалі паважаных гасцей па-беларуску: узнёсла, натхняльна і шчыра.
Крочым далей і
трапляем у Азіна, Мацюшы і Кушлікі. Народны тэатральны калектыў “Мроя” філіяла
11 Мацюшэўскага СДК (кіраўнік У.Уладзіміраў)
падрыхтаваў тэатралізаванае відовішча, а клуб выхаднога дня “Весялінка”
– гульнёвую праграму для дзяцей. Філіял 1 Азінскі СДК прадставіў лепшую “Царыцу
пчалу” (Дар’я Парфененка, кіраўнік дзіцячага вакальнага калектыва “Званочкі”) –
дыплом пераможцы таму яскравае пацверджанне. Філіял 10 Кушлікоўскі СДК частаваў
удзельнікаў свята-фэсту аўтэнтычнымі стравамі і забаўляў бяспройгрышнай латарэяй.
Наступны прыпынак
– мядовая сядзіба Гомельскага, Экіманскага сельсаветаў ды ААТ “Полацкія напоі і
канцэнтраты”. Творчыя калектывы філіяла 7 Завозерскага СДК прадставілі яскравую
“Пчолку”, а калектывы філіяла 5 Гомельскага СДК здзіўлялі непаўторнымі
вобразамі ды смачнымі стравамі.
Крочучы далей,
жыхары і госці Полацка траплялі на “Мядовую сядзібу”, якую прадстаўлялі творчыя
калектывы філіялу 14 Астроўшчынскага СДК і філіялу 18 Фарынаўскага ЦКіВЧ.
“Мядовая сотачка” – такую назву мела аб’яднаная пляцоўка, партнёрам якой сталі Полацкі
РВЭС РУП “Белтэлекам” і ДП “Астроўшчына”. Астроўшчынскія самадзейныя артысты
прывезлі Царыцу-пчолку, якая ў выніку конкурсу заняла 2-е месца, а фарынаўцы
праспявалі прывітальныя песні, якім апладыраваў нават старшыня Полацкага райвыканкама
Ігар Іванавіч Марковіч.
Філіял 15
Палатоўскі СДК, на базе якога ў хуткім часе адчыняе свае дзверы “Мядовая
гасцёўня”, філіял 8 Захарніцкі сельскі Дом культуры ды Маласітнянская
бібліятэка-клуб таксама аб’ядналіся, каб падараваць палачанам і гасцям нашага
старажытнага горада добры настрой. Шмат мёду, яскравыя усмешкі, прыпеўкі ў
выкананні “Палатоўскіх весялушак”, ды гульні ні старому, ні малому не давалі
сумаваць.
Наступным
прыпынкам для гасцей свята стала “Мядовая сядзіба”, арганізаваная філіялам 17
Сільніцкім СДК, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама
(кіраўнік Касьянава С.М.), ды вытворчым упраўленнем “Полацкгаз”. Малая архітэктурная форма “Слонік”, вырабы
калектываў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песні ў выкананні фальклорнага
ансамбля “Блізнянка” (кіраўнік Аўласенка В.А.) Сільніцкага СДК, мядовыя
пачастункі ад пасечнікаў Вароніцкага сельсавета запомняцца ўдзельнікам мядовага
свята. Дарэчы кажучы, менавіта гэта пляцоўка атрымала дыплом 2-й ступені.
Немагчыма было
абысці “Мядовую сядзібу” Ветрынскага сельсавету ды УВП “Полацкі малочны
камбінат”.
Як заўсёды
прыемна было адчуць сапраўдныя “галасы спадчыны” у выкананні творчых калектываў філіяла 2 Багатырскага сельскага
Дома культуры, разам з якімі пляцоўку ўпрыгожвалі Полацкія электрасеткі РУП
“Віцебскэнерга” і ААТ “Полацкі аграсервіс”. Ансамбль песні “Фярцінка” (кіраўнік
Лукавіцкая А.П.) кранаў палачан гукамі сваіх спеваў. Калектывы, накіраваныя на прапаганду
здаровага ладу жыцця, разам з кіраўніком Абжыгайлавай Н.А. здзівілі гасцей цікавымі гульнямі, а ўдзельніца
вакальнага калектыву “Вяснушкі” Анастасся (кіраўнік Лобкіс В.А.) заняла ў
конкурсе “Царыца пачала” 3-е месца.
“Мядовую сядзібу”,
якая размяшчалася ля плошчы Францыска Скарыны, прадстаўлялі творчыя калектывы
філіяла 9 Зялёнкаўскага СДК: народны тэатр мініяцюр “Веснік” і народнае
аматарскае аб’яднанне “Сустрэча з цудоўным”. Гэта яркая пляцоўка была самай гучнай, што адзначыў
нават старшыня Полацкага райвыканкама Марковіч І.І. Народныя арнаменты.
беларускія буслы ды смачныя пірагі не маглі пакінуць гэтую сядзібу без увагі
гледача. Мёд, прадстаўлены КУСГП “Зялёнка”, спадабаўся палачанам. А 2-е месца ў
конкурсе “Мядовы цар” было прысуджана Карнілаву У.В. з вёскі Лукаўцы
Зялёнкаўскага сельсавета.
У рамках свята–фэсту
адбылося асвячэнне мёду святаром Полацкай Епархіі Беларускага Экзархату Айцом
Уладзірам.
Настрой, падораны
творчымі калектывамі структурных падраздзяленняў ДУК “Полацкі раённы Цэнтр
культуры”, застанецца ў сэрцах палачан і гасцей нашага горада да наступнага мядовага
свята.
Комментариев нет:
Отправить комментарий