Творчыя калектывы Полаччыны прынялі ўдзел у XXIX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - 2020.
народны ансамбль народнай песні «Заманіха»
народная студыя эстраднага майстэрства «Тандэм»
народная эстрадная студыя «X-Day» ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры"
народны ансамбль песні "Млын" філіяла 3 Ветрынскага г.п.ДК
узорны харэаграфічны ансамбль «Іскаркі» ДУК «Цэнтр культуры «Полацк»
ансамбль песні «Фярцінка» філіяла 2 Багатырскага СДК
17 ліпеня з ранку да самага вечара на плошчы Свабоды ў Віцебску Полацкі раённы цэнтр культуры разгарнуў маштабную прэзентацыйную пляцоўку "Полацк старажытны", якая прымала ўдзел у штогадовым абласным конкурсе тэматычных брэндавых пляцовак гарадоў і раёнаў вобласці ў рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - 2020. Полацкі князь разам з княжной і ўсёй світай сардэчна сустракалі гасцей віцебскага фестывалю, сярод якіх былі і важныя персоны.
#полоцкийрайон #славянскийбазар2020 #фестиваль #Полацкстаражытны #ПолоцкийРЦК
18 ліпеня тры маладзёжныя пары народнага фальклорнага ансамбля «Галасы спадчыны» філіяла 2 Багатырскага СДК прымалі удзел у VII адкрытым турніры нацыянальных танцаў у рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Павел Круглікаў, Анастасія Крывашапава, Аляксей Жаландзеўскі, Ірына Жванская, Максім Мялешка і Крысціна Лось спаборнічалі з аматарамі побытавых беларускіх танцаў з розных куткоў Віцебскай вобласці. Усе удзельнікі турніру атрымалі дыпломы, а Аляксею Жаландзеўскаму і Ірыне Жванскай пашчасціла дайсці да фіналу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий