У 2019 годзе Полацкі раённы Цэнтр культуры працягвае рэалізацыю праекта “Смачнае падарожжа Надзейкі”.
Гарадская дзяўчына Надзея па-ранейшаму плануе вандраваць па Полацкім раёне з мэтай збору мясцовых аўтэнтычных кулінарных рэцэптаў.
Але асаблівасцю і новаўвядзеннем гэтага сезону стане ўпор на сямейныя каштоўнасці і традыцыі. Таму і назва саміх вандровак істотна змянілася – цяпер гэта цыклічны праект “Малая радзіма пачынаецца з сям’і” ў рамках праекта “Цікавае падарожжа Надзейкі”.

Першае мерапрыемства адбудзецца 24 лютага ў аграгарадку Палата, дзе жыве актыўная і неардынарная сям’я Катаржэўскіх. Акрамя працоўнай, гаспадарчай і творчай дзейнасці, яе старэйшыя мужчыны захапляюцца паляўніцтвам, а астатнія члены сям’і ўсяляк падтрымліваюць гэта хобі. Любоў да яго перадаецца ў сям’і Катаржэўскіх з пакалення ў пакаленне. Пра цікавы актыўны адпачынак, а таксама пра незвычайную сямейную страву – паляўнічы суп пад назвай шурпа, Надзейка падрабязна распытае сям’ю Катаржэўскіх, а потым падрыхтуе відэасправаздачу не толькі з падрабязным кулінарным рэцэптам, а магчыма, і рэцэптам сямейнага шчасця. Сачыце за “Цікавымі падарожжамі Надзейкі” на нашых тэматычных старонках соцсетак ВКонтакте і Одноклассники.
Комментариев нет:
Отправить комментарий