А ці ведаеце вы, калі прыходзіць сапраўдная вясна?
6 мая па беларускай народнай традыцыі святкуецца Юр’еў дзень – сапраўдны
пачатак вясны. “Юрай зямлю адкрывае, расу выпускае!” – так казалі нашы продкі. Святы
Юр’я – “Божы ключнік”, бо ў яго знаходзяцца ключы, якімі ён замыкае зіму і
адмыкае вясну, выпускае расу, благаслаўляе ўсё навокал: зямлю, людзей, жывёл.
6 мая запрашаем у
аграгарадок Блізніца Полацкага раёна на свята народнага календара Юр’я “Як на
Юр’еву расу”. Пачатак а 7-ай гадзіне раніцы.
Жыхарам і гасцям аграгарадка Блізніца і ўсяго Вароніцкага сельсавету, кіраўніцтву
і працаўнікам ААТ “Блізніца” прапануецца прыняць удзел у свяце па мясцовых
звычаях.
Каб здароўе прыбыла і шчасце, каб добрым быў ураджай у гэтым годзе, трэба
абавязкова ўмыцца свежай расой, а яшчэ лепш – пакачацца ў ёй. Бо ў Юр’еў дзень
яна мае незвычайную сілу! Пасхальнае яйка трэба абавязкова закапаць ў зямлю,
каб новы ўраджай быў лепшы за леташні.
Даяркам, пастухам і іх кароўкам асобая павага. Даярачкам - па
яечку, каб іх кароўкі былі заўсёды кругленькія, сытыя і цэленькія, як гэтыя
яйкі. А пастухам – традыцыйную яечную кашу, каб дужэйшымі і трывалымі былі.
Усіх жадаючых прыняць удзел у “Юр’еўскіх карагодах” і дакрануцца да нашых
мячцовых традыцый запрашаем у Блізніцу!
Комментариев нет:
Отправить комментарий