Добры дзень, паважаныя сябры! ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" рады паведаміць пра стварэнне ўласнага блога пад назвай "З народнай скарбонкі Полаччыны". У структуру нашай ўстановы ўваходзяць 18 сельскіх клубных устаноў, аўтаклуб і раённы Цэнтр у г. Полацку, у якіх плённа працуюць больш за 100 работнікаў культуры.
З нашага блога Вы даведаецеся пра нашу дзейнасць па адраджэнні народных абрадаў, традыцый, пра жыццё цікавых людзей, падрыхтоўку і правядзенне святаў і праектаў. 2018 год у Беларусі абвешчаны Годам малой радзімы і наша творчая дзейнасць накіравана на раскрыццё гэтай тэмы таксама.
Шмат чаго зроблена ў гэтым накірунку, але яшчэ больш цікавых планаў давядзецца ажыццявіць.
Сённа размова пойдзе пра адзін з нашых цікавых праектаў, які як раз і рэалізуецца ў рамках Года малой радзімы. З пачатку 2018 года ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры” сумесна з
рэгіянальным тэлекналам “Скіф” рэалізуе праект “Полаччына гасцінная” па
адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні.
Гарадская дзяўчына Надзея падарожнічае па Полацкім раёне і вучыцца гатаваць рэдкія беларускія стравы, якія любілі нашы продкі, і дзеліцца іх рэцэптамі з усімі жадаючымі праз свае старонкі ў сацыяльных сетках “Одноклассники”https://ok.ru/group/58893927448616 і “Вконтакте” https://vk.com/public161328198пад назвай “Смачнае падарожжа Надзейкі”.
Гарадская дзяўчына Надзея падарожнічае па Полацкім раёне і вучыцца гатаваць рэдкія беларускія стравы, якія любілі нашы продкі, і дзеліцца іх рэцэптамі з усімі жадаючымі праз свае старонкі ў сацыяльных сетках “Одноклассники”https://ok.ru/group/58893927448616 і “Вконтакте” https://vk.com/public161328198пад назвай “Смачнае падарожжа Надзейкі”.
У сваю чаргу тэлекампанія “Скіф-Полацк” здымае відэасюжэты, дэманстрацыя якіх плануецца ў хуткім часе. Кулінарны блакнот галоўнай гераіні ўжо папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх
беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-багатырску, рыбнае шчаўе і
таўчонікі з макам па-блізніцку.
Акрамя кулінарнага напрамку праект мае і дадатковае напаўненне
(фальклорнае, этнаграфічнае, краязнаўчае) ў залежнасці ад месца збору
матэрыяла.
У красавіку пытлівая гарадская дзяўчына Надзейка пабывала ў сваім трэццім смачным падарожжы па Полацкім раёне.
На гэты раз яе чакалі старажытныя рэцэпты і цікавыя легенды аграгарадка
Мацюшы. Мала хто ведае аб тым, што ў гэтай мясцовасці каля ракі Званіца
існуе Мацюшэўскае скрыжаванне з незвычайным вялізным даравальным камнем
Лесуна.
Менавіта да яго тутэйшыя жыхары спакон веку прыходзілі гукаць Вясну,
абуджаць і залагоджваць вельмі паважанага нашымі продкамі
мядзведзя-карміцеля і святкаваць Камаедзіцу - старажытнае славянскае
вясновае свята. А каб галоўны герой гэтага свята – мядзведзь, прачнуўся
ад зімовага адпачынку ў лагодным настроі, мясцовыя гаспадыні і зараз
абавязкова гатуюць яго самы любімы пачастунак па ўнікальным рэцэпце - гарохавыя камы па-мацюшэўску. Мясцовая 80-гадовая гаспадыня Рабікава Вольга Цімафееўна падзялілася іх рэцэптам.
Па прыездзе дамоў Надзейка гатуе аўтэнтычныя стравы самастойна, а працэс прыгатавання здымае на камеру:
Комментариев нет:
Отправить комментарий