воскресенье, 29 апреля 2018 г.

"Споём, земляки!". Концерт ансамбля "Заманиха"

Вчера, 28 апреля 2018г., в Полоцком районном Центре культуры состоялся концерт "Споём, земляки!" народного ансамбля народной песни "ЗАМАНИХА".
Коллектив в очередной раз порадовал поклонников прекрасным исполнением как уже полюбившихся, так и новых песен.
На концерте прозвучали также произведения в сольном исполнении Лилии Лаппо, Валентины Бересневой, Сергея Смулько и инструментальные композиции.


В этом году "Заманихе" исполняется 18 лет. Это прекрасный возраст совершеннолетия.
Восемнадцать — это не просто дата, а новый, ответственный, интригующий этап в жизни каждого человека. Это океан новых безграничных открытий, эмоций и чувств, которые, несомненно, подарят много удивительных воспоминаний. Так много сделано, но ещё больше предстоит сделать, спеть, сыграть... Хочется пожелать коллективу новых граней, невероятного успеха и радости от любимого дела!


среда, 25 апреля 2018 г.

Смачнае падарожжа Надзейкі

Добры дзень, паважаныя сябры! ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" рады паведаміць пра стварэнне ўласнага блога пад назвай "З народнай скарбонкі Полаччыны". У структуру нашай ўстановы ўваходзяць 18 сельскіх клубных устаноў, аўтаклуб і раённы Цэнтр у г. Полацку, у якіх плённа працуюць больш за 100 работнікаў культуры.

З нашага блога Вы даведаецеся пра нашу дзейнасць па адраджэнні народных абрадаў, традыцый, пра жыццё цікавых людзей, падрыхтоўку і правядзенне святаў і праектаў. 2018 год у Беларусі абвешчаны Годам малой радзімы і наша творчая дзейнасць накіравана на раскрыццё гэтай тэмы таксама.
Шмат чаго зроблена ў гэтым накірунку, але яшчэ больш цікавых планаў давядзецца ажыццявіць.
Сённа размова пойдзе пра адзін з нашых цікавых праектаў, які як раз і рэалізуецца ў рамках Года малой радзімы. З пачатку 2018 года ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры” сумесна з рэгіянальным тэлекналам “Скіф” рэалізуе праект “Полаччына гасцінная” па адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні.
Гарадская дзяўчына Надзея падарожнічае па Полацкім раёне і вучыцца гатаваць рэдкія беларускія стравы, якія любілі нашы продкі, і дзеліцца іх рэцэптамі з усімі жадаючымі праз свае старонкі ў сацыяльных сетках “Одноклассники”https://ok.ru/group/58893927448616 і “Вконтакте” https://vk.com/public161328198пад назвай “Смачнае падарожжа Надзейкі”.
 У сваю чаргу тэлекампанія “Скіф-Полацк” здымае відэасюжэты, дэманстрацыя якіх плануецца ў хуткім часе. Кулінарны блакнот галоўнай гераіні ўжо папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-багатырску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку.
Акрамя кулінарнага напрамку праект мае і дадатковае напаўненне (фальклорнае, этнаграфічнае, краязнаўчае) ў залежнасці ад месца збору матэрыяла.
У красавіку пытлівая гарадская дзяўчына Надзейка пабывала ў сваім трэццім смачным падарожжы па Полацкім раёне.
На гэты раз яе чакалі старажытныя рэцэпты і цікавыя легенды аграгарадка Мацюшы. Мала хто ведае аб тым, што ў гэтай мясцовасці каля ракі Званіца існуе Мацюшэўскае скрыжаванне з незвычайным вялізным даравальным камнем Лесуна.
Менавіта да яго тутэйшыя жыхары спакон веку прыходзілі гукаць Вясну, абуджаць і залагоджваць вельмі паважанага нашымі продкамі мядзведзя-карміцеля і святкаваць Камаедзіцу - старажытнае славянскае вясновае свята. А каб галоўны герой гэтага свята – мядзведзь, прачнуўся ад зімовага адпачынку ў лагодным настроі, мясцовыя гаспадыні і зараз абавязкова гатуюць яго самы любімы пачастунак па ўнікальным рэцэпце - гарохавыя камы па-мацюшэўску. Мясцовая 80-гадовая гаспадыня Рабікава Вольга Цімафееўна падзялілася іх рэцэптам.
Па прыездзе дамоў Надзейка гатуе аўтэнтычныя стравы самастойна, а працэс прыгатавання здымае на камеру: