Анонсы












Масленица - 2022







































☀22 лютага 2020 г.☀ 
запрашаем у філіял 2 Багатырскі СДК на прэзентацыю хаткі-музея Веры Уладзіміраўны Пісюковай - заснавальніцы народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны", носьбіта 🎶🎶🎶спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст" в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці, якая ў мінулым годзе была ўнесена ў спіс нематэрыяльных культуных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства адбудзецца у рамках раённага агляду-конкурсу этнакуткоў "Свет нашых продкаў" сярод сельскіх клубных устаноў Полацкага раёна.
💥💥💥Уваход вольны!💥💥💥




24 лістапада ў 12.00 Полацкі раённы Цэнтр культуры (вул. Свярдлова, 18а) запрашае на раённы этнафэст “Жывая даўніна” ў рамках Года малой радзімы.
Падчас правядзення этнафэсту “Жывая даўніна” адбудуцца:
1.            Выніковае мерапрыемства праекта ”Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і” з выставай-дэгустацыяй аўтэнтычнай кухні “Дзіўны смак сямейных страў”.
У 2018 годзе ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры” паспяхова рэалізоўваў праект па адраджэнні аўтэнтычнай кухні нашага рэгіёну “Смачнае падарожжа Надзейкі”. Было здзейснена 8 паездак, адноўлены 14 рэдкіх рэцэптаў, зняты відэасюжэты разам з ТК “Скіф-Полацк” і выдадзены зборнік з кулінарнымі нататкамі паводле прыгод гарадской дзяўчыны. Праект быў адзначаны дыпломам ІІ Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ пад дэвізам “Адвечнае”, дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Тэматычная праграма” Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Ю.Тарыча “Я снимаю кино“, дыпломам конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў “Путешествуем по Синеокой” у намінацыі “За захаванне народных традыцый”. Прэзентацыйная пляцоўка праекта з дэгустацыяй страў працавала на Рэспубліканскім свяце “Купалле” на малой радзіме беларускага прэзідэнта ў аг. Александрыя. У 2019 годзе праект набыў новае гучанне. Гарадская дзяўчына Надзея працягвае вандраваць па Полацкім раёне. Але не толькі з мэтай збору мясцовых аўтэнтычных рэцэптаў. Разынкай другога сезону стаў упор на сямейныя каштоўнасці і традыцыі. Таму і назва саміх вандровак істотна змянілася – цяпер гэта цыклічны праект “Малая радзіма пачынаецца з сям’і” ў рамках праекта “Цікавае падарожжа Надзейкі”.
У праекце прынялі ўдзел 8 сем’яў з розных куточкаў Полаччыны. Падрабязнасці вандровак можна ўбачыць у відэасюжэтах і фотасправаздачах у тэматычных групах “Цікавае падарожжа Надзейкі” ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”:
https://vk.com/public161328198
https://ok.ru/smachnaepa
А таксама ў Інтэрнэт-блогу “З народнай скарбонкі Полаччыны”:
https://z-narodnai-skarbonki-polatciny2018.blogspot.com/
Праект атрымаў актыўную падтрымку сродкаў масавай інфармацыі. Прыгодам гарадской дзяўчыны быў прысвечаны відэасюжэт тэлепраграмы “Полацк. Дзе пачынаецца краіна” ТРК “Віцебск”; чытачы рэгулярна даведваліся пра актуальныя навіны праекта са старонак газет “Полацкі веснік”, “Віцебскія весткі”, “Віцьбічы”, “Сельская газета”.
У рамках этнафэсту пройдзе ўшанаванне сямей, прыняўшых удзел у праекце “Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і”, а таксама прэзентацыя новага зборніка. Для ўдзелу запрашаюцца 8 сямей з Экіманскага, Фарынаўскага, Ветрынскага, Палатоўскага, Баравухскага, Зялёнкаўскага, Саланіцкага, Гаранскага сельсаветаў.
2.            Адкрыты турнір народных побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” з удзелам танцавальных пар сельскіх клубных устаноў.
3.            Майстар-клас “Па сцяжынках спадчыны” ад народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны” Багатырскага СДК з дэманстрацыяй спеўнай традыцыі выканання жніўных і купальскіх песень “у перахлёст”.
4.            Фольк-вандроўка ”Свет нашых продкаў” з удзелам фальклорных калектываў і выканаўцаў Полацкага, Віцебскага раёнаў, гарадоў Полацк і Наваполацк.
5.            Арт-пляцоўка “Полацкая Гранд-батлейка”.
Чакаем усіх аматараў беларускай традыцыйнай культуры!
Уваход вольны!









ВНИМАНИЕ!!! Впервые на Полотчине! На Ваших глазах азинский рак-оракул Зодиак предскажет результаты медального зачёта II Европейских игр!!!

«Звени, волна озёрная!» - это день отдыха на берегу одного из самых живописных озёр Полотчины – озере Белое, что находится в деревне Азино Полоцкого района.
К услугам отдыхающих обустроенный пляж, лодки, катамараны, площадка для пляжного волейбола, кафе, зона отдыха, где можно пожарить шашлыки, позагорать и непринужденно пообщаться в кругу друзей и родных.
Программа праздника насыщена:
- командный онлайн-конкурс уховаров «Царская ушица»
- play-пространство «Крутые приключения в Азино»
- чемпионат по ловле раков «Crayfish-спринт по-азински»
- гонки на катамаранах «Крутой вираж»
- флешмоб «Большая водная битва»
- детский игровой батл «Островок детства»
- концертная программа «На гребне волны» от лучших коллективов г. Полоцка и Полоцкого района
- акция «Нашему озеру – чистые берега!»
- арт-лужайка: HandMade-ярмарка «Остров увлечений», слайминг-шоу «Территория позитива», аквагрим «Яркие краски лета»,  мастер-класс по изготовлению корабликов из бумаги «Кораблик желаний», ярмарка-презентация комнатных и садовых растений «Цветочный калейдоскоп»
- конный променад. 

Приезжайте в д. Азино на праздник и сами оцените возможности летнего отдыха на природе.

Вход СВОБОДНЫЙ.







19 сакавіка ў вёсцы Бельчыца Экіманскага сельсавета
адбудзецца другое мерапрыемства з цыкла “Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і”. Гарадская дзяўчына завітае ў госці да вялікай сям’і Скраходавых, якая ў трэццім пакаленні займаецца пчалярствам. Зусім ня дзіўна, што менавіта ў гэтай сям’і захоўваюцца цікавыя рэцэпты страў на мяду. Андрэй Уладзіміравіч і Ганна Анатольеўна падзеляцца з Надзейкай цікавым сямейным рэцэптам прыгатавання мядовых пернікаў-скараходаў. Пра свае сямейныя традыцыі і каштоўнасці, сур’ёзны занятак пчалярствам Скараходавы раскажуць гарадской дзяўчыне, а яна, у сваю чаргу падрыхтуе відэасправаздачу для сваіх прыхільнікаў у сацыяльных сетках.











10 ноября в 12.00 агрогородок Зелёнка Полоцкого района собирает гостей на
НАРОДНЫЙ ПРАЗДНИК «КУЗЬМИНКИ»

Осенние Кузьминки – славянский праздник проводов осени и встречи зимы.

Первая часть праздника «Кузьма и Демьян людей роднят»:
- «Кузьминковские вечёрки» для команд сельсоветов Полоцкого района (место проведения: ГУО «Зелёнковская детский сад-средняя школа им. Т.С. Мариненко Полоцкого района»);
- концерт-чествование «Всякий дом хозяином хорош» с участием народного ансамбля народной песни «Заманиха» Полоцкого районного Центра культуры (место проведения: Зелёнковский СДК)

Вторая часть праздника «Поздравительная» (место проведения: открытая площадка «Фестивальная»):
- костюмированный переезд участников на открытую площадку;
- обрядовые действия «Рассыпки соломенного чучела Кузьмы-Демьяна»;
- народная забава «Пляски на соломе»;
- Кузьминковский костёр;
- подведение итогов и концерт-поздравление от ансамбля песни «Фертинка» Богатырского СДК.

Ждём всех любителей народных гуляний в аг. Зелёнка!






16 кастрычніка 2018г. Надзейка адправіцца ў сваё ЗАКЛЮЧНАЕ “смачнае” падарожжа па Полацкім раёне. 
Пытлівая дзяўчына завітала ўжо ў 7 розных куточкаў Полацкага краю і прывезла шмат цікавых аўтэнтычных беларускіх рэцэптаў. Імі яна не толькі дзеліцца ў сацыяльных сетках ВКонтакте і Одноклассники, але яшчэ і вядзе відэаблог. Па вяртанні дамоў, Надзейка абавязкова гатуе старажытныя стравы на сваёй сучаснай кухні і здымае працэс прыгатавання для сваіх падпісчыкаў у Інтэрнэце. А рэгіянальная тэлекампанія “СКІФ-Полацк” асвяшчае кулінарныя прыгоды Надзейкі на мясцовым тэлебачанні.
Апошняя “смачная” вандроўка выпала на 16 кастрычніка невыпадкова. Менавіта гэта дата календара лічыцца Сусветным днём хлеба.

Ёсць на Полаччыне чалавек, які не толькі захаваў да нашых дзён старажытныя сямейныя рэцэпты хатняга хлеба, але і сам майстарскі займаецца яго выпечкай. Гэта мастак-пейзажыст Віктар Віктаравіч Жукаў з аграгарадка Новыя Гараны. 
Ён ужо шмат гадоў ставіць на абедзенны стол толькі хлеб уласнага прыгатавання. Віктар Віктаравіч ведае шмат розных рэцэптаў і ўжо не раз расказваў пра іх у сродках масавай інфармацыі. Але ёсць у яго адзін асаблівы, самы любімы, “з разынкай”, якім гэты таленавіты чалавек згадзіўся падзяліцца з Надзейкай: Віктар Віктаравіч па цяперашні час выпякае хлеб на кляновым лісці, а ў працэсе прыгатавання выкарыстоўвае старажытныя навагаранскія кляновыя замовы.
Пра хлебны “немужскі” занятак, гаспадарчыя, кулінарныя і творчыя сакрэты, а таксама якое дачыненне да выпечкі хлеба мае вялізны стары клён, які ўжо шмат гадоў расце на падворку Жукавых, вы даведаецеся з восьмага “Смачнага падарожжа Надзейкі”.



 

 

21 жніўня Надзейка адправіцца ў сваё шостае “смачнае” падарожжа па Полацкім раёне. На гэты раз зацікавілі яе кулінарныя таямніцы Астроўшчынскага сельскага Савета. Толькі ў гэтых мясцінах можна паспрабаваць такія неардынарныя стравы, як лянуху – суп са свежай капусты з малаком і сырніцу па-аўдзееўску, галоўным інгрыдыентам якой з’яўляецца тварог. А чаму па-аўдзееўску? Бо, менавіта, у вёсцы Аўдзеева жыве гаспадыня – Аксёнава Аліна Фёдараўна, якая і захавала гэтыя рэцэпты да нашых дзён.
Па традыцыі “Смачных падарожжаў”, Надзейка прыадкрые цікавыя гістарычныя падрабязнасці тутэйшых мясцін. Аказваецца, калісці непадалёк ад вёсцы Аўдзеева – ў Бяздзедавічах жыў А.А. Рымскі-Корсакаў – цвярскі памешчык, прадстаўнік старадаўняга дваранскага роду, сваяк усім вядомага вялікага рускага кампазітара. Яго маёнтак, пабудаваны ў пачатку XX ст., захаваўася да нашага часу ў вельмі нядрэнным стане. А што ў ім размяшчаецца цяпер, якое дачынне да А.А. Рымскага-Корсакава мае гаспадыня Аліна Фёдараўна з в. Аўдзеева, і як усё ж такі гатуюцца сырніца і лянуха, пра ўсё гэта пытлівая Надзейка абавязкова раскажа. Падпісвайцеся, каб не прапусціць!

 




Праздник народного календаря

"Иван Купала. Перезагрузка"

6 июля 2018г. приглашаем всех в г.п. Ветрино Полоцкого района на праздник народного календаря «Иван Купала. Перезагрузка».

С 19.00 на площадке возле Ветринского Дома культуры Вас ждёт красочный ColorFest «Купальские краски» (цена 1 пакета с краской 2 руб.)

С 21.00 – театрализованное шествие «Купальский карнавал», театрализованное представление «Купальский разгуляй», фито-бар «Здоровая сила купальских трав» для приверженцев здорового образа жизни, Street-сеанс «Мульт – парад» для самых маленьких.
Кроме этого:
- большой купальский костёр,
- игры, конкурсы, аттракционы с призами и сувенирами,
- зажигательная концертная программа,
- праздничная торговля,
- выставки-презентации,
- сладкая вата, поп-корн
и многое-многое другое…

Не пропустите!
С 24.00 до 04.00 в здании Ветринского Дома культуры  Folk-dans вечеринка «Ветрино зажигает». Цена билета: 2 руб.

Приезжайте в Ветрино и не упустите возможность найти цветок папоротника в  самую загадочную Купальскую ночь!

Телефон для справок: 74-68-51

 






30 июня 2018г. приглашаем всех на озеро Белое (д. Азино Полоцкого р-на) на ежегодный праздник летнего отдыха у воды и приятных впечатлений "Звени, волна озёрная!". Прекрасно обустроенный пляж, катание на лошадях и катамаранах, летний волейбол, концертно-развлекательная программа со множеством конкурсов и сюрпризов для всей семьи. И ещё много-много интересного! Начало праздника в 12.00.

Следите за нашими анонсами!













14 мая 2018г.
“Смачнае падарожжа Надзейкі” ў вёску Быстрыца
Бабыніцкага сельсавета

16 мая пытлівая гарадская дзяўчына Надзейка адправіцца ў сваё наступнае смачнае падарожжа па Полацкім раёне.
Праект “Полаччына гасцінная” па адраджэнні традыцыйнай аўтэнтычнай мясцовай кухні завітаў ужо ў некалькі куточкаў Полаччыны і кулінарны блакнот галоўнай гераіні папоўніўся рэцэптамі такіх рэдкіх беларускіх страў, як цыбрыкі і раўгеня па-багатырску, рыбнае шчаўе і таўчонікі з макам па-блізніцку, гарохавыя камы па-мацюшэўску аб сакрэтах прыгатавання якіх, а таксама іншых цікавых падрабязнасцях незвычайных вандровак можна даведацца са старонак “Смачнае падарожжа Надзейкі” сацыяльных сетак ВКОНТАКТЕ і ОДНОКЛАССНИКИ. Рэгіянальны тэлекнал “Скіф” і Полацкі раённы Цэнтр культуры вядуць запіс цыкла перадач пра вясковыя кулінарныя прыгоды гарадской дзяўчыны.
На гэты раз Надзейку чакаюць старажытныя рэцэпты і цікавыя паданні вёскі Быстрыца Бабыніцкага сельсавета. Яна раскрые сакрэты прыгатавання малавядомых страў пад цікавымі назвамі “пражонка” і “ладада”, рэцэпты якіх захавала да нашых дзён адна з тутэйшых жыхарак. Пражонка – святочны пачастунак, а ладада – сямейная страва. Акрамя цікавых рэцэптаў бабыніцкая мясцовасць здаўна славілася прыгожымі рушнікамі з адмысловымі ўзорамі. Таму разам з Надзейкай у в. Быстрыца адправяцца і спецыялісты Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, якія дапамогуць ёй разабрацца ў асаблівасцях тутэйшых узораў.
Калі зацікавіліся і жадаеце падрабязнасцей – у хуткім часе чакайце фота, відеа і іншую інфармацыю ад нашай Надзейкі.








Комментариев нет:

Отправить комментарий