четверг, 25 марта 2021 г.

«Заманиха» - Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь!

25 марта 2021г. в ГУК «Полоцкий районный Центр культуры» при полном аншлаге состоялся настоящий праздник!

Праздник для зрителей Полотчины и своеобразный «экзамен» для народного ансамбля народной песни «Заманиха», потому что участники коллектива, который радует зрителей своим творчеством вот уже 20 лет, пробовали себя на присвоение звания Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь и им это с блеском удалось! Комиссия Министерства культуры приняла единогласное решение:  исполнительское мастерство, сценическая культура, вокальные партии, репертуар «Заманихи» соответствуют всем необходимым критериям. Получение звания – это следующий и очень ответственный шаг в творческой жизни ансамбля.

Каждый год народный ансамбль народной песни «Заманиха» даёт сольные отчетные концерты в родном Полоцке, кроме этого выезжает в отдалённые деревни, ведет активную концертную деятельность в агрогородках. Ряд мероприятий регионального, областного значения коллектив результативно посещает ежегодно: областные конкурсы в рамках Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске», областной фестиваль-ярмарку тружеников села «Дожинки». Ансамбль не раз становился участником телепрограммы «Вечерний Витебск» телеканала «Беларусь 4», телепрограммы «Утро. Студия хорошего настроения» телеканала «Столичное телевидение», информационных сюжетов телеканалов «Беларусь 1», «Беларусь 2». В репертуаре ансамбля представлено жанровое разнообразие: народные песни в обработке, авторские произведения, песни белорусских и русских авторов, самостоятельные инструментальные произведения, произведения «а капелла» и он за период 20-летней деятельности составляет более 300 вокальных произведений. Песни «Заманихи» звучат в городах России, Украины, Литвы, Латвии, Польши. С 2011 года коллектив возглавляет профессиональный баянист Сергей Хенрикович Смулько. Продолжая традиции этого самобытного ансамбля, он совмещает руководящую роль с воплощением творческих замыслов.

Помимо нескончаемых оваций, криков браво, цветов от благодарных зрителей, ансамбль «Заманиха» был удостоен в этот день ещё одной весомой награды. За высокий профессионализм, значительный личный вклад в развитие культуры Полоцкого района коллектив награждён Почётной грамотой Полоцкого районного исполнительного комитета. Заслуженная награда от председателя Полоцкого райисполкома Марковича Игоря Ивановича была передана руководителю ансамбля главным специалистом отдела культуры Полоцкого райисполкома Зюзелевой Надеждой Геннадьевной.

Ансамбль «Заманиха»  – первый коллектив Полоцкого районного Центра культуры, который с достоинством будет нести гордое звание «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь»; это второй коллектив вокально-хорового жанра в Витебской области; а также, третий в Полоцком регионе наряду с театром «Пилигрим» (ГУК «Полоцкий ГДК») и театром танца «Премьер-Спонайд» (ЦК «Полоцк»).

Поздравляем ансамбль «Заманиха» с новым творческим витком, пусть почётное звание станет стимулом к дальнейшим свершениям и победам на благо нашей любимой Полотчины!









Екатерина Павлович
(текст и фото)


вторник, 23 марта 2021 г.

Падведзены вынікі народнай вячоркі "Цешчыны зборы" - 2021

Падведзены вынікі народнай вячоркі "Цешчыны зборы" - 2021. Пры ацэнцы канкурсантаў журы прыйшлося вельмі складана, работы атрымаліся яркімі, разнапланавымі, але не ўсе адпавядалі неабходным умовам.



Лідэрамі “Цешчыных збораў” – 2021 сталі тры сямейныя каманды.

🥉Трэцяе месца атрымалі Вольга Мікалаеўна Чарняўская і яе зяць Руслан Маслякоў з вёскі Фарынава.


🥈На другім месцы аказалася дружная вялікая сям’я Сцяржанавых – Гарэлікавых з аграгарадка Мацюшы.


🥇Пераможцамі адназначна прызнаны Марына Костык і яе зяць Аляксандр Кушнір з вёскі Азіна, які на Масленіцу ў гэтым годзе прыйшоў у госці на бліны да сваёй цешчы не адзін, а разам з народным вакальным ансамблем “Бела чайка”.

🏆Дадатковымі дыпломамі ў намінацыі “Лепшае мастацкае ўвасабленне ідэі” ўзнагароджаны творчы калектыў філіяла “Сільніцкі СДК”, а ў намінацыі “Творчы позірк” – філіял “Багатырскі СДК”. Штэер Галіна Сяргееўна і Беражкоў Дзмітрый з аграгарадка Гараны атрымалі дыплом у намінацыі “Цешчу і зяця нельга раз’яці”.
Усе пераможцы узнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі сувенірамі.


Спецыяльны дыплом у намінацыі “Рэцэпт даўгалецця ад цешчы” па праву атрымала Лідзія Іванаўна Батура з аграгарадка Палата, якая не толькі навучыла свайго зяця пекчы духмяныя бліны, але і падзялілася з гледачамі сакрэтамі актыўнага даўгалецця: “Каб доўга жыць, па-першае, трэба сябе любіць, па-другое, з пазітывам сустракаць кожны новы дзень, па-трэцяе, займацца любімай справай, а чацвёртае – любіць людзей!”



ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" шчыра ўдзячны ўсім за ўдзел і жадае ўдзельнікам "Цешчыных збораў" - 2021 моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.


воскресенье, 14 марта 2021 г.

Народная вячорка "Цешчыны зборы" - 2021 дыстанцыйна праходзіць ў Полацкім раёне

 ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры” запрашае аматараў беларускіх традыцый на народную вячорку “Цешчыны зборы” - 2021, прымеркаваную да свята народнага календара Масленіца, на якім спрадвеку асаблівае месца заўсёды адводзілася цешчам.



Мерапрыемства накіравана на адраджэнне і захаванне мясцовых народных традыцый і праходзіць у Полацкім раёне чацвёрты год у рамках праекта “З народнай скарбонкі Полаччыны”.

У 2021 годзе “Цешчыны зборы” праходзяць дыстанцыйна ў рамках Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь “Актыўнае даўгалецце“. У мерапрыемстве прымаюць удзел жыхары Полацкага раёна, творчыя калектывы клубных устаноў раёна, носьбіты фальклорных традыцый.


У рамках народнай вячоркі “Цешчыны зборы” – 2021 запланаваны:

📹📹📹відэа-конкурс ”Шырокая печ палае, цешча з зяцем бліны выпякае“🥞, у якім прымаюць удзел каманды ў складзе сапраўдных цешчы і зяця (па жаданню могуць дапамагаць і сваякі). Узрост удзельнікаў неабмежаваны. Магчымы ўдзел у конкурснай праграме творчага калектыву для яркага мастацкага ўвасаблення праграмы. Каманды рыхтуюць відэапрэзентацыю, у якой цешча дзеліцца з зяцем рэцэптам бліноў, зяць пад наглядам цешчы бліны выпякае, а потым разам прэзентуюць бліны (вершам, песняй, прыпеўкай, словамі і г.д).

📸📸📸фота-конкурс ”Зяць – цешчы падстаць“👍, у якім каманды прадстаўляюць сумесны фотаздымак цешчы і зяця (пры стварэнні вобразаў могуць выкарыстоўвацца нацыянальныя касцюмы, альбо элементы касцюма, аксэсуары ў стылі ”этна“ і інш).

🏆🏆🏆Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.
👍👍👍Далучайцеся да народнай вячоркі 🌞“Цешчыны зборы”🌞 ў сацыяльнай сетцы "ВКонтекте", сачыце за нашымі канкурсантамі і атрымлівайце прыемныя ўражанні!

 https://vk.com/teshinysbory2021